Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нетрывалая паходка як сымптом Альцгаймера


Тое, як мяняецца паходка пажылога чалавека, можа сьведчыць пра наяўнасьць кагнітыўных парушэньняў, у тым ліку і пра пагрозу хваробу Альцгеймера, паведамляе New York Times.

Пяць дасьледаваньняў, прадстаўленых на канфэрэнцыі Міжнароднай Асацыяцыі Альцгаймера ў Ванкувэры, сьведчаць, што калі паходка чалавека робіцца менш кантраляванай — гэта трывожны сымптом.

Здольнасьць чалавека мысьліць і апрацоўваць інфармацыю амаль прапарцыйныя здольнасьцю хадзіць плаўна.

Па словах экспэртаў, цяперашнія дасьледаваньні могуць прывесьці да распрацоўкі адносна простага мэханізму, які лекары маглі б выкарыстоўваць для прагназаваньня, калі нават не дыягностыкі, магчымасьці хваробы Альцгаймера.

«Вы, верагодна, можаце проста назіраць за імі, калі яны ідуць па калідоры ў офісе няпэўнай хадой і ня могуць інакш патлумачыць паходку» — кажа Уільям Ціс, галоўны мэдычны і навуковы супрацоўнік Асацыяцыі Альцгаймера. «Калі паходка пачынае пагаршацца, мы пачынаем весьці размову пра вашую памяць».

У той час, як навукоўцы дастаткова вывучалі сувязь паміж зьменай паходкі пасьля сардэчнага прыступу або інсульту і хваробы Паркінсана, яны толькі нядаўна пачалі вывучаць сувязь паміж хадой і мысьленьнем. Цягам многіх дзесяцігодзьдзяў людзі думалі, што павольная хада ёсьць толькі натуральным сьведчаньнем старасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG