Гораду, краіне хочацца разьняволіцца, дыхнуць вольным паветрам, зрабіць хоць некалькі глыткоў. У людзей пачынаецца кесонная хвароба, немагчыма вызначыць: ці сьмярдзіць празьмерна гальюн на нашай жоўтай падводнай лодцы, ці самі мы, рахманыя выканаўцы. Кіслароду зусім брак, а на вуха яшчэ далдоніць неадчэпны палітрук, у яго ў каюце, усім вядома, кіслародная маска. Усе мы скурай адчуваем, што калі яму стрэліць, раздраіць ілюмінатары, не запыніцца… Мы як выкінутыя на бераг рыбіны, марна разяваем раты. Табе як? Млосна. А ты? Замест кіслароду смурод, ха-ха… Маеш рацыю, разлагаецца, хіба, гніе сама нашая жоўтая падводная. З чаго яе толькі збудавалі? Адказваць ня трэба.
Гарадзенцы не жадаюць больш нюхаць гальюн! Вуліцу, тфу, Савецкую заліла людзкая рака, якая пляскае, быццам рыба хвастамі ляскаціць. Гэта яшчэ ня мора, але рэкі спрыяюць мору. Няўжо свабода нарэшце, няўжо?!! З крамаў, цырульняў выбягаюць на тратуар прадаўцы, працаўніцы нажніц, кухары ў белых фартухах тут жа. Зь дзьвярэй паказаліся наведнікі, асабліва ўражліва — з “Вагона-рэстарана”, ядальні: хто зь відэльцам, хто з келіхам, разгублена-захоплена разявілі раты. У вулічных барах мужчыны з куфлямі недапітага піва дружна ўсталі, каб лепш бачыць і каб павітаць свабоднае шэсьце.
Разам з маніфэстантамі людзі ў цывільным. Хочаш-не, падмацоўваючы масавасьць. Усіх нас трымаюць у жоўтай падводнай лодцы і ўсім даўно хочацца на паветра, толькі асэнізатары рэжыму як рыба ў вадзе, востраць пёры на тых, хто адмаўляецца дыхаць не прыдатным для эўрапейскай душы паветрам, як заўжды напагатове, каб выплюхнуць з экрану ў твары цэбар дрэні.
Ачуняўшы ад учорашніх глыткоў свабоды, задумаліся сугараджане мае, чытаем: “Ну вось, вызначыліся зь месцамі, дзе можна пляскаць у далоні, зараз галоўная задача — вызначыць, дзе можна беспакарана хадзіць, а ў пэрспэктыве — глыбока дыхаць”.
Джаз — музыка свабоды! — абвяшчае са сцэны чалавек, якога мне прыемна бачыць у Горадні, гэта сам Зьміцер Падбярэскі. Толькі ён гаворыць у мікрафон па-беларуску. У падворку Новага замка перад порцікам з грувасткімі калёнамі сцэна з эмблемай фэсту “Grodno Jazz”, а над ёй — вялікі вымураваны ў трохкутніку порціка герб СССР. Прыглядаюся: майстар нават зрабіў серп зазубістым, як мае быць, каб максымальна рэалістычна. Вось так: у іх СССР ляснуў, а ў нас не зусім. Здаецца, нонсэнс. Але ж для міжнароднага джаз-фэсту, можна сказаць, плюсік: саксафоны, серп з молатам, прысмак мясцовай гаркавай настойкі.
А перад тым: ступаеш праз вузкую высокую брамку для пешаходаў, на карку якой сфінкс ад караля-саксонца. Варыянт мадоны — сфінкс-жанчына зь дзіцём на сьпіне. Сфінкс, узрост якога яшчэ ня трыста год, але каля таго. Трэба набыць квіток на фэст і дзьве тысячы — за ўваход на замкавую тэрыторыю. Са сьпіны чуеш: просяць крыху адступіцца ўбок, два музыкі праносяць штось вялікае ў тканінным футарале, якая надзейная прывабная форма! Тое, што джазісты хіба называюць “бэгемотам”, без чаго ім на сцэне млосна, няўтульна. Колішні тэкст Аксёнава “Прасьцяк у сьвеце джазу, альбо баляда аб трыццаці бэгемотах”, яны — кантрабасы.
Джаз у літаратуры, звычайна бывае цікава, хаця джаз я не люблю, гэта не эпатаж, не люблю і ўсё, для мяне гэта музыка каменнага веку. Тое, з чым змагалася архаічнае Палітбюро, якому джаз здаваўся занадта сучасным. Чаго ж ты прыйшоў? Каб адчуць паветра свабоды, ведаючы дакладна, што апроч сухой, драцяной музыкі, дыксілэнду часоў “прахібіцыі” і бутлегераў, будзе абавязкова яшчэ і джаз-рок і, асабліва, блюз, а гэта тое, што мяне падтрымвае. Я бяру не разважаючы кружэлку са знаёмай назвай: “Madera Hard Blues”. Іранічная песьня “Дзякуй, радзіма” на расейскай мове пра жыцьцё ў рэспубліцы, якой дзякуюць «за неугодность и за скорую расправу», «за многократно переломанные крылья». Быў і беларускі альбом у іх, яны граюць так, што яшчэ раз адмаўляюся ад джазу.
Але на сцэне менавіта джазісткі, дзяўчаты-гарадзенкі. І Зьміцер Падбярэскі нагадвае: падтрымвайце сваіх, тых, хто выконвае, тым больш, стварае музыку ў гэтым горадзе. Гэта якраз пра наступных — новую тройку “хард-джазу”, каб ім доўгія бароды — вельмі б нагадалі славуты ZZ-Тop, дае аванс Падбярэскі. Сапраўды: густа і моцна, асабліва апошні — “Рокнрол” бяз слоў. І яшчэ свае: джаз-бэнд, але кампазыцыя “Стыкс” у добрым раковым рэчышчы. Яна напісаная ў сьценах гораду (запамінаю прозьвішча) Краўчуком Аляксандрам — флейта, саксафон. Не люблю гучных слоў, крыху саладжавага “цудоўна”, але слухаю “Стыкс” і сам сабе кажу: гэта — шэдэўр, узроўню “Led Zeppelin”, скажам.
Будзе яшчэ гучаць “Аўстралійскае тэлебачаньне”, пра “бэтэ” чамусь ня хочуць сачыняць джазмэны, будзе дуэль трох саксафаністаў, наперадзе вельмі сталы мужчына ў майцы “Pink Floyd” з назвай маёй улюбёнай кружэлкі “Animals” сярод гледачоў. Але думкі вяртаюцца паступова да літаратуры з джазам: да Картасара, да Аксёнава. Цытата з “трыццаці бэгемотаў”: “Цяпер я акрэдытаваны. На каўняры ў мяне жоўты значок з выявай трубы, клявішы якой нагадваюць вежы вуліцы Лябараторыюм, а таксама стужка з надпісам “Прэса”. Я акрэдытаваны пры прэс-цэнтры традыцыйнага талінскага джаз-фэстывалю, прысьвечанага пяцідзесяцігодзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі”.
Пад сфінксавай брамай сутыкаюся са знаёмым мастаком, які задумліва мовіць: паглядзіш на твары, можна ўсіх арыштоўваць адразу як праціўнікаў рэжыму, такія на плошчы кожную сераду зьбіраюцца…
А дома я разгортваю “Джазавы раман” Падбярэскага: “А калі браў высокія ноты, увесь выгінаўся, курчыўся, адрываючы ад падлогі правую нагу. У такія хвіліны ён нагадваў мне маладога, моцнага драпежніка, поўнага сіл і спрыту…” Рэстаранная сцэна: замежнік замаўляе амэрыканскі гімн, музыканты набіваюць цану — можна толькі зацьверджаны рэпэртуар, тут вам не Амэрыка, тут савецкая краіна… У канцы экзатычныя баксы, якія саксафаніст шкамутае, хіба каб не адчуваць сябе прыніжаным.
Джаз-раман пра мінулую эпоху, неспрыяльную для музыкі свабоды. Потым ня стала СССР на паперы, затым баксы трапілі ў свабодны продаж. А потым наступіла “цяпер”, баксы зьніклі і наўрад ці дадумаецца імі прыкурваць нават той, хто навязьліва прадказвае сьмерць грошам з прэзыдэнтамі, якіх гэтак прагне!
Свабоды!

Тры саксафоны