Пасьля народных рэвалюцый у Тунісе і Эгіпце ды пратэстаў у Лібіі і Емэне, хваляваньні ахапілі і Бахрэйн, астраўную манархію ў Пэрсыдзкай затоцы. Прапануем вашай увазе невялікую падборку цытатаў зь сёньняшніх публікацый у сусьветнай прэсе пра тое, што адбываецца ў арабскім сьвеце.
Washington Post: На працягу дзесяцігодзьдзя каралеўская сям'я аль-Халіфа, якая кіруе Бахрэйнам, сьцьвярджала, што вядзе краіну да дэмакратыі – гэтае сьцьвярджэньне часта падтрымлівалася Злучанымі Штатамі. У чацьвер рэжым разбурыў гэты імідж і зьняў покрыва са сваёй сапраўднай, аўтакратычнай натуры. Ён паслаў сілы бясьпекі, якія напалі і жорстка разагналі мірных прадэмакратычных дэманстрантаў у намётах на Пэрлавай плошчы ў Манаме. Як мінімум, чатыры чалавекі былі забітыя і 230 параненыя падчас гэтага рэйду перад сьвітаньнем. Жорсткасць наўрад ці
Злучаныя Штаты ня могуць дазволіць сабе стаць на бок рэжыму, які жорстка душыць павышаны попыт арабаў на большую палітычную свабоду.
La Stampa: На досьвітку сілы бясьпекі Бахрэйну правялі бліц-апэрацыю супраць намётавага лягеру, расстаўленага ў цэнтры сталіцы дэманстрантамі,
Спроба ператварыць Пэрлавую плошчу ў плошчу Тахрыр правалілася.
The Economist: Ніхто ня можа прадбачыць, да чаго могуць прывесьці сілы, якія вырваліся навонкі ў Тунісе, у рэгіёне ў цэлым, паколькі кожная нешчасьлівая краіна – нешчасьлівая па-свойму. Лібія і Сырыя больш рэпрэсіўныя, чым Эгіпет. Сытуацыя ў Емэне ўскладняецца пэрспэктывай аддзяленьня поўдня краіны, а ў Іране – няўдалым паўстаньнем 2009 году. Ярданскія манархі кіруюць краінай, якая ў асноўным палестынская; Саудаўская Арабія і Эміраты маюць заспакаяльны бальзам у выглядзе нафты. Нават у Іраку, якая мае дэмакратычную канстытуцыю і выбары, кіроўнай партыі трэба змагацца з пагрозай страты ўлады.Так што замяшаньне і блытаніна могуць узяць верх. Але зьнешні сьвет можа адыграць сваю ролю. Барак Абама нарэшце зрабіў правільны выбар у Эгіпце, падтрымаўшы пратэстоўцаў. Ён павінен націскаць на ўлады ў рэгіёне, каб яны ўмацоўвалі свае рэжымы рэформамі, а ня гвалтам. Амэрыка і яе саюзьнікі могуць
Краіны Пэрсыдзкай затокі павінны дапамагчы стабілізаваць Эгіпет грашыма і заспакаяльным словам.