НАДВОР’Е:
Увесь дзень сьнег з дажджом, тэмпэратура каля нуля.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Менск: у офісе Партыі БНФ адбудзецца адкрыцьцё выставы, прысьвечанай героям Плошчы-2010.
Нью-Ёрк: беларускі “Свабодны тэатар” разам з “Amnesty International” і “Public Theater” сумесна правядуць акцыю пратэсту “Свабодная Беларусь”. У акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі тэатральнай супольнасьці Нью-Ёрку.
Кракаў і Люблін: акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю.
Менск: у Сьвята-Духавым катэдральным саборы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт адправіць боскую літургію, а затым вялікі правядзе чын асьвячэньня вады.
Менск: у інфармацыйным цэнтры "Культура-інфа" пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная прэзэнтацыі Полацку, з удзелам міністра культуры П.Латушкі і старшыні Полацкага гарвыканкаму У.Тачылы.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Вашынгтон: перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і кітайскім лідэрам Ху Цьзіньтао.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1903: Абвешчана аб правядзеньні першай у сьвеце гонкі на роварах – “Тур дэ Франс”.
1911: Заснавана Менская гарадзкая бібліятэка.
1918: Разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход.
1963: Адбыўся першы выступ гурту "Бітлз" на тэлебачаньні.
1966: Індыра Гандзі стала 3-м прэм'ер-міністрам Індыі.
1981: Іран вызваліў амэрыканскіх дыпляматаў, якіх трымаў у закладніках 14 месяцаў.
Нарадзіліся:
1723: Дай Чжэнь, кітайскі філёзаф.
1736: Джэймз Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік (пам. 19.8.1819).
1809: Эдгар Алан По, амэрыканскі пісьменьнік (пам. 7.10.1849).
1839: Поль Сэзан, францускі мастак (пам. 22.10.1906).
1910: Іван Ушакоў, беларускі тэатральны мастак, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.
1947: Лешак Бальцаровіч, польскі палітык і эканаміст.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: "Энэргетычныя перамовы “завісьлі” разам з нафтавымі".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Невуцтва – гэта шчасьце, але, каб яно было поўнае, яно павінна быць такое глыбокае, каб не падазраваць аб самім сабе – Эдгар Алан По.