СОНЕЧНА...
...і марозна. Тэмпэратура: -8 – -3 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча вечарына "Стары Новы рок". Святкаваць збіраюцца: Марыся Суша, Аляксей Ляпін, Юры Раманоўскі, Міхал Бараноўскі, Віталь Мурзіч. Пачатак а 19.00.
- Канцэрт "Let's Rock" у R-club. Пачатак а 18.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
- У Бруселі адбудзецца першае пасяджэньне працоўнай групы па стварэньні канцэпцыі Эўранэсту – парлямэнцкага прадстаўніцтва, у якое маюць ўвайсьці дэпутаты ад Эўрапарлямэнту і ад нацыянальных парлямэнтаў шасьці ўдзельнікаў "Усходняга партнэрства".
- Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс у Сэуле.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1893 у Вільні нарадзілася беларуская паэтка Канстанцыя Буйло (пам. 1986). Яе юначы верш "Люблю" стаў вельмі папулярнай песьняй.
- У 1895 нарадзіўся францускі паэт Поль Элюар (пам. 1952).
- У 1911 экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу.
- У 1925 нарадзіўся японскі пісьменьнік Юкіё Місіма (пам. 1970).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Новы год паводле старога стылю.
МІНУС 365:
Драўляны Менск аджывае свой век
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Люблю наш край – старонку гэту,Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла".
Канстанцыя Буйло, зь "Люблю".