Каля сутак у Чылі працягваецца апэрацыя для выратаваньня шахтароў, якіх больш за 2 месяцы таму засыпала ў шахце на глыбіні 625 мэтраў. Чым падобныя ўмовы працы беларускіх і чылійскіх шахтароў і ці змаглі б выратаваць беларускіх гарнякоў, калі б яны трапілі ў такую ж бяду?
Мой суразмоўца Андрэй Нагорнаў з Салігорску больш за 20 гадоў працуе на рудніку першага рудаўпраўленьня аб’яднаньня «Беларускалій». Андрэй — машыніст горназдабывальнай машыны. 5 дзён запар ён штодня спускаецца ў забой, потым два дні адпачывае — і зноў у шахту, на глыбіню 600 мэтраў. Дарэчы, на такой жа глыбіні працавалі і чылійскія шахтары, якіх цяпер ратуюць. Што адчувае чалавек на такой глыбіні? Ці хварэюць шахтары на кляўстрафобію — боязь замкнёнай прасторы?
«Што адчувае? Збольшага — быццам заходзіш з аднаго пакою ў другі. Столь, падлога — гэта ж усё ёсьць, толькі іншыя. А што да кляўстрафобіі, дык шахтарам зь ёй працаваць немагчыма. У нас быў выпадак, што чалавек адпрацаваў у шахце 4 гады, а потым прызнаўся, што яму боязна нават у клець заходзіць, каб спускацца ў шахту. Дык яго разьлічылі і перавялі працаваць на паверхню».
Вышыня забою - 1 мэтар 35 сантымэтраў. Праваць шахцёрам нязручна. У рэпартажах з Чылі відаць памяшканьне з высокай стольлю — у такім пратрымацца лягчэй, пагаджаецца мой суразмоўца. Пытаюся пра паветра — адкуль яно на такой глыбіні? Падаецца адмыслова, але пры аварыі гэтая сыстэма можа зламацца. На выпадак, пакуль адрамантуюць, у кожнага шахтара з сабой ёсьць запас кіслароду ў адмысловым балёнчыку. Аварыйнага кіслароду хопіць на 6 гадзін, але гэта калі ня рухацца.
Яшчэ пытаньне: ці ня холадна пад зямлёй?
«Чым ніжэй, наадварот, тым цяплей. У нас на першым рудніку глыбіня заляганьня солі — каля 600 мэтраў, трывалая тэмпэратура — 18-19 градусаў. Вось чаму яны вытрымалі без захворваньняў, без прастуды і іншага».
Андрэй Нагорнаў усур’ёз непакоіцца толькі за зрок чылійскіх шахтароў, якім давялося столькі прабыць у цемры. «Нават сьвятло месяца можа іх асьляпіць, ня тое што сонечны прамень», — кажа мой суразмоўца і вітае захады чылійскіх ратавальнікаў, якія абавязалі шахтароў перад пад’ёмам надзець адмысловыя акуляры.
А якую рызыку здароўю нясе праца ў беларускай шахце? Паводле Андрэя Нагорнава, шахтары не выключаюць, што ў шахце павышаны радыяцыйны фон, але афіцыйна гэта не прызнаецца. Яшчэ ў шахце стаіць вялікі шум, ад якога нікуды не схавацца — некаторыя, пакуль выйдуць на пэнсію, сур’ёзна псуюць слых. Што да асноўнай небясьпекі для ўсіх шахтароў сьвету — выбухаў і завалаў, то спэцыфіка беларускіх калійных шахтаў тая, што вельмі мала спадарожнага газу — мэтану. Апошнюю гучную трагедыю мой суразмоўца не адразу і згадаў:
«Апошні ў нас на рудніку загінуў горны майстар Юдзіцкі, гэта быў, здаецца, 1983 год. Адбыўся выкід газу ў нізкай лаве. Газу набралася, альбо яны нешта парушылі ці ня ведалі… Выбухнула. Машыніст тады застаўся жыць, а зьменнага майстра забіла».
Выпадкаў, калі б засыпала шмат людзей і давялося наладжваць маштабную выратавальную апэрацыю, мой суразмоўца не згадаў, хаця, паводле яго, асобныя інцыдэнты здараюцца. З розных прычын, у тым ліку з-за гэтак званага «чалавечага фактару». І ўсё ж: а ці змаглі б у нас выратаваць шахтароў гэтак, як у Чылі? Андрэй Нагорнаў прызнаў, што ня ведае, ці ёсьць у Беларусі тэхнічныя магчымасьці зрабіць такую шырокую сьвідравіну і на такую вялікую глыбіню, каб можна было ў капсуле выцягваць людзей. Але галоўнае, паводле шахтара, — пад Салігорскам іншыя геалягічныя ўмовы:
«У нас жа ідуць падземныя водныя гарызонты. Калі празь іх прабурыць такую сьвідравіну, то ўся вада пайшла б туды, у шахту».
Мой суразмоўца Андрэй Нагорнаў з Салігорску больш за 20 гадоў працуе на рудніку першага рудаўпраўленьня аб’яднаньня «Беларускалій». Андрэй — машыніст горназдабывальнай машыны. 5 дзён запар ён штодня спускаецца ў забой, потым два дні адпачывае — і зноў у шахту, на глыбіню 600 мэтраў. Дарэчы, на такой жа глыбіні працавалі і чылійскія шахтары, якіх цяпер ратуюць. Што адчувае чалавек на такой глыбіні? Ці хварэюць шахтары на кляўстрафобію — боязь замкнёнай прасторы?
«Што адчувае? Збольшага — быццам заходзіш з аднаго пакою ў другі. Столь, падлога — гэта ж усё ёсьць, толькі іншыя. А што да кляўстрафобіі, дык шахтарам зь ёй працаваць немагчыма. У нас быў выпадак, што чалавек адпрацаваў у шахце 4 гады, а потым прызнаўся, што яму боязна нават у клець заходзіць, каб спускацца ў шахту. Дык яго разьлічылі і перавялі працаваць на паверхню».
Вышыня забою - 1 мэтар 35 сантымэтраў. Праваць шахцёрам нязручна. У рэпартажах з Чылі відаць памяшканьне з высокай стольлю — у такім пратрымацца лягчэй, пагаджаецца мой суразмоўца. Пытаюся пра паветра — адкуль яно на такой глыбіні? Падаецца адмыслова, але пры аварыі гэтая сыстэма можа зламацца. На выпадак, пакуль адрамантуюць, у кожнага шахтара з сабой ёсьць запас кіслароду ў адмысловым балёнчыку. Аварыйнага кіслароду хопіць на 6 гадзін, але гэта калі ня рухацца.
Яшчэ пытаньне: ці ня холадна пад зямлёй?
Чым ніжэй, наадварот, тым цяплей.