Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан здароўя палітоляга Віталя Сіліцкага крытычны


Сёньня яго даставілі з Бэльгіі ў Беларусь. З аэрапорту яго адразу на рэанімабілі перавезьлі ў 1-ы клінічны шпіталь Менску, бо без кіслароднай падушкі ён не дае рады дыхаць, паведамляе nn.by.

Ён прыняў рашэньне вярнуцца ў Беларусь з Бэльгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва пагаршацца.

38-гадовы Віталь Сіліцкі ўжо працяглы час змагаецца зь цяжкай хваробай.

З дапамогай Офісу за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) ён нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Брусэлі.

Віталь Сіліцкі — палітоляг. Ён доўгі час узначальваў Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS). Апошнім часам, з прычыны пагаршэньня стану, ён зусім не зьяўляўся ў сваім блогу і Фэйсбуку.

Віталь Сіліцкі — удзельнік шматлікіх аналітычных перадачаў "Радыё Свабода".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG