Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць у віцебскіх гатэлях блянкі па-беларуску?


Прадстаўнік БХК Павал Левінаў стаўся сьведкам таго, што ў гатэлі “Віцебск” гасьцям не выдаюць блянкаў на беларускай мове — нават на адмысловае патрабаваньне.

Спадар Левінаў патрабуе прыцягнуць дырэктара гатэля “Віцебск” да адміністрацыйнае адказнасьці. На ягоную думку, чыноўнік парушае Закон аб дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь, абмяжоўваючы правы карыстаньня беларускай мовай: у адказе на запіс, пакінуты ў кнізе скаргаў, дырэктар гатэлю патлумачыў, што лічыць дастатковым мець блянкі на расейскай і ангельскай мовах.

Праваабаронца зьвярнуўся з заявай у раённую пракуратуру, якая пераслала яе на разбор у адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Сёньня Паўла Левінава выклікалі да загадчыцы ідэалягічнага аддзелу Вольгі Левінай, дзе сакратар адміністрацыйнай камісіі запісала ягоныя тлумачэньні. Пасьля таго, як тлумачэньні возьмуць і ў дырэктара гатэлю, у райвыканкаме маюць вырашыць, ці распачынаць адміністрацыйную справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG