К.Жукоўскі і М.Тульжэнкава былі затрыманыя ўчора ў часе канцэрту гурту "NRM", дзе К.Жукоўскі распаўсюджваў віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў БНР. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся патлумачыць падставы іхнага затрыманьня.
Спачатку маладых людзей адвезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну, потым – на асьведчаньне ў наркалягічны дыспансэр. Калі ў РАУС прыехаў фатограф Павал Міцкевіч, міліцыянты забралі ў яго фотаапарат і выдалілі фатаздымкі, зробленыя падчас затрыманьняў.
На затрыманых складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства. Ня выключана, што яны прабудуць у ізалятары да суду, які заплянаваны на панядзелак 17 сакавіка. Цёплыя рэчы для затрыманых міліцыянты прымаць адмовіліся.