Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіста затрымалі на канцэрце "NRM"


У Гомельскім гарадзкім цэнтры культуры ў часе канцэрта гурту "NRM" супрацоўнікамі міліцыі і людзьмі ў цывільным быў затрыманы актывіст апазыцыі Кастусь Жукоўскі, паведамляе БелаПАН.


Як паведаміў сам К.Жукоўскі, падчас канцэрту ён раздаваў прысутным віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў БНР. Да яго падбеглі два міліцыянты і двое ў цывільным, закруцілі рукі і павалілі на падлогу. Паводле К.Жукоўскага, пры затрыманьні ён аказваў супраціў, таму што думаў, што на яго напалі бандыты.

Пасьля затрыманьня К.Жукоўскага адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG