Паводле выдавецтва, гэта будзе першы слоўнік, прысьвечаны кіно, на беларускай мове.
Пра незвычайнае надвор'е ў Мазары паведаміў Flagshtok.
Адпаведны закон падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Запрацаваў сайт-каталёг brama.online, у якім сабраныя беларускія відэа і YouTube-каналы, створаныя ў Беларусі ці беларусамі за мяжой.
28 гадоў таму 2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі, вынікам чаго сталі масавыя пратэсты ў Менску. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая «саюзная дзяржава»?
Аляксандар Лукашэнка на месцы будаўніцтва новай гарадзкой лякарні ў Горадні заявіў, што разьбярэцца з тымі, хто зьехаў зь Беларусі і прыяжджае на радзіму лячыць «за бясцэнак зубок і іншыя хваробы».
За нэгатыўныя допісы ў Беларусі па-ранейшаму затрымліваюць.
Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца большага: адкрыцьця прынамсі трох пачатковых клясаў па-беларуску.
Журналіст Ігар Карней прачытаў у «Валадарцы» 80 кніг, у тым ліку «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына. З дазволу жонкі палітвязьня зазірнулі ў ягоныя лісты.
Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
Усебеларускі народны сход, паводле задумы, павінен пасьля сыходу Лукашэнкі стаць засьцерагальнікам супраць слабога кіраўніка, які здольны прывесьці да разбурэньня рэжыму.
2 красавіка ў Горадні адкрылі «Расейскі дом» — чацьвёрты ў Беларусі. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да «Дзень яднаньня» Расеі і Беларусі, паведамляе ТАСС.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Грамадзяніна Беларусі затрымалі 28 сакавіка за перавозку асоб, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу.
Аб’яднаны пераходны кабінэт і Офіс Сьвятланы Ціханоўскай выступілі з афіцыйнай заявай адносна будучых выбараў у Каардынацыйную раду.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў разважае, да якога стану дайшла «інтэграцыя» Беларусі і Расеі.
Рэгістраваць аб'екты права інтэлектуальнай уласнасьці, якія належаць грамадзянам і прадпрыемствам Беларусі, таксама ня будуць.
У этэры на ОНТ паказалі фільм пра затрыманьне магчымых дывэрсантаў. Па вэрсіі прапаганды, яны працавалі на ўкраінскія спэцслужбы.
21 сакавіка стала вядома, што ў Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік, у якога нібыта адарваўся тромб. Улады не камэнтавалі гэтага інцыдэнту.
Кіраўнікі ведамстваў Сяргей Нарышкін і Іван Тэртэль заявілі аб «актывізацыі падрыўной дзейнасьці заходніх спэцслужбаў датычна саюзнай дзяржавы», а таксама аб павелічэньні «агрэсіўнасьці і намаганьняў ЗША і іхных хаўрусьнікаў перашкодзіць станаўленьню шматпалярнага сьветапарадку».
Справу ў судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы разглядалі судзьдзі Іна Паўлоўская і Анастасія Паўлечка.
Законапраект «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прадпрымальніцкай дзейнасьці» ўхваліла Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні.
Суд Браслаўскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі.
У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста Дзьмітрыя Махава — за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам ва «Укантакце».
29 сакавіка з нагоды выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра Сувальскі калідор Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту.
Аляксандар Азараў, які займаў пасаду каардынатара пляну «Перамога» ў Абʼяднаным пераходным кабінэце, заявіў пра сваю адстаўку ў сувязі з уделам у выбарах у Каардынацыйную раду.
Дэлегацыя валянтэраў зь Фінляндыі наведала штаб палка імя Кастуся Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары.
Праз нацыянальныя суды шкоду, нанесеную баявымі дзеяньнямі ці абстрэламі Расеі, пацьвердзілі амаль 400 фізычных і юрыдычных асобаў Украіны.
У чым канкрэтна заключаецца сутнасьць пазову, невядома. У інфармацыі пра суд сказана, што заяўніца Натальля Цалуйка дамагаецца ў судзе кампэнсацыі маральнай шкоды.
Аўстрыі неабходна прыняць новыя меры бясьпекі перад пагрозай пранікненьня ў краіну расейскіх выведслужбаў, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр, піша Associated Press.
Але ў Беларусі яшчэ чакаюцца замаразкі да мінус 3.
Першага красавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку вучэньняў з выкарыстаньнем рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз».
Заходнія афіцыйныя асобы сабраліся ў Гаазе 2 красавіка, каб абмеркаваць супольныя намаганьні ў расьсьледаваньні меркаваных ваенных злачынстваў Расеі, учыненых яе сіламі падчас поўнамаштабнага нападу на Ўкраіну.
Расея, у сваю чаргу, працягвае атакаваць энэргетычную інфраструктуру ва Ўкраіне.
Суд у Казані чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай.
Сэул увёў санкцыі супраць дзьвюх фізычных і дзьвюх юрыдычных асоб з Расеі.
Былога старшыню зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука затрымалі 16 лютага.
Палітвязень гаворыць, што ня мае праблем са здароўем.
Падзеі 2 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У стужцы расказваецца пра тры апэрацыі КДБ Беларусі, якія нібыта перадухілілі захаваньне выбухоўкі на беларускай тэрыторыі.
Ураджэнец Чачэніі Асхаб Успанаў быў затрыманы ў Маскве, як мяркуецца, у ноч пасьля тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» і празь некалькі гадзін памёр у аддзяленьні паліцыі.
На ўсіх мэтэастанцыях краіны былі перакрытыя як дзённыя, так і месячныя гістарычныя максымумы.
У Дамаску ў выніку, як мяркуецца, ізраільскага авіяўдару па тэрыторыі іранскай амбасады забіты генэрал іранскай ваенізаванай групоўкі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамад Рэза Захэдзі.
Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, і ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне і пра што?
У акупаваным Расеяй горадзе Старабельску Луганскай вобласьці Ўкраіны сёньня быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся прызначаны Расеяй чыноўнік.
Закон накіраваны на абарону жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня, а таксама на забесьпячэньне правоў і законных інтарэсаў фізычных і юрыдычных асоб пры абыходжаньні з жывёламі.
Прычына затрыманьня — нібыта атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што пасьля велікодных вакацый, якія завяршаюцца 9 красавіка, ніжняя палата Кангрэсу зоймецца законапраектам аб дапамозе Ўкраіне.
Савецкі раённы суд Казані працягнуў яшчэ на два месяцы арышт журналістцы татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашавай.
У якіх раёнах будуць вучэньні з рэактыўнымі сыстэмамі залпавага агню «Палянэз», не ўдакладнілі.
Загрузіць яшчэ