Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі»


Закон накіраваны на абарону жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня, а таксама на забесьпячэньне правоў і законных інтарэсаў фізычных і юрыдычных асоб пры абыходжаньні з жывёламі.

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У прыватнасьці, новы закон прадугледжвае:

  • вызначэньне агульных правілаў абыходжаньня з жывёламі (жывёламі-кампаньёнамі, лябараторнымі, службовымі жывёламі і жывёламі, якія выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасьці і спорце);
  • надзяленьне ўраду паўнамоцтвамі ў вызначэньні пераліку жывёлаў-кампаньёнаў, якія падлягаюць рэгістрацыі, і парадку іх утрыманьня ў хатніх умовах;
  • замацаваньне павышаных патрабаваньняў да ўтрыманьня небясьпечных сабак (уладальнікі такіх сабак будуць абавязаныя прайсьці адмысловыя курсы і атрымаць пасьведчаньне);
  • забарону на наведваньне з жывёламі-кампаньёнамі (акрамя сабак-павадыроў) харчовых крамаў, арганізацый аховы здароўя і адукацыі, аб’ектаў культурнай інфраструктуры, фізкультурна-спартыўных збудаваньняў.

Законам таксама вызначаецца мэханізм часовага абмежаваньня права ўласнасьці на жывёлу і яе канфіскацыі за парушэньне ўладальнікам умоваў абыходжаньня з жывёлай, што прывяло да ўчыненьня шкоды здароўю грамадзянаў ці жывёлаў альбо маёмасьці.

Асноўныя палажэньні закону набываюць моц з 1 студзеня 2025 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG