Урад Расеі выдзеліць больш за трыльён расейскіх рублёў (больш за 10 мільярдаў даляраў) на «дадатковае фінансаваньне разьвіцьця пэнітэнцыярнай сыстэмы», у прыватнасьці на будаўніцтва новых калёній і мадэрнізацыю цяперашніх.
«Белсат» і BelPol у супольным расьсьледаваньні паведамляюць, што ў Краснай Паляне каля расейскага гораду Сочы будуюць новую рэзыдэнцыю для Аляксандра Лукашэнкі.
Раней МЗС Таджыкістану рэкамэндавала грамадзянам краіны «часова ўстрымацца ад паездак на тэрыторыю Расеі на ўсіх відах транспарту бяз вострай неабходнасьці».
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя былі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю ў Нямеччыне.
Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу 39-гадовай Натальлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе.
Гэтая ініцыятыва заснаваная прыхільнікамі сталінізму і Расеі. Улады дазволілі правядзеньне маршу на 9 траўня, але саму арганізацыю не зарэгістравалі.
Група хакераў прызналася ў тым, што здабыла шмат закрытых зьвестак у выніку ўзлому сайту Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі.
Аўтамабілі завозілі ў краіну з Эўразьвязу.
Парлямэнт Іраку прыняў у суботу законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за аднаполыя адносіны.
У краіне з 1 ліпеня ўступіць у сілу закон «Аб сацыяльным абслугоўваньні».
Гэта была акцыя супраць дыктатуры, пагрозы ядзернай вайны і супраць разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Бесьпілётнікі атакавалі поўдзень Украіны.
Падобныя словы ў блізкіх мовах дапамагаюць разуменьню, калі азначаюць тое самае. Але бывае, што яны маюць зусім розныя значэньні і ўводзяць у аблуду. А беларускамоўных часам блытаюць сугучныя расейскія словы. Ці ўмеем разьмяжоўваць розныя мовы?
27 красавіка ў касьцёле адбылося ўрачыстая цырымонія адкрыцьця.
Падзеі 28 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Пра адкрыцьцё новага напрамку паведаміла Міністэрства транспарту Беларусі.
Разбуральныя тарнада былі зафіксаваныя ў Тэхасе, Акляхоме, Канзасе, Нябрасцы, Аёве і іншых штатах. Пашкоджаныя сотні будынкаў.
Выданьне «Люстэрка» з дапамогай BELPOL высьветліла, якой нерухомасьцю і аўтамабілямі валодаюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і яе муж, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.
Сытуацыя на фронце складаная і мае тэндэнцыю да абвастрэньня. Аб гэтым заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі на пасяджэньні Кантактнай групы па абараназдольнасьці Ўкраіны.
У Расеі і ў Беларусі ўсё часьцей загараюцца аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Было некалькі выпадкаў, калі аўтобус падчас руху, з пасажырамі, якія знаходзіліся ў салёне, пачынаў гарэць або дыміцца.
Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў Менску ў аэрапорце затрымалі грамадзяніна Расеі, які спрабаваў па чужым пашпарце вылецець у Армэнію.
Пра гэта расказалі ў сацсетках яе сябры. Вольга памерла 15 красавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Прычына сьмерці не паведамляецца.
У студзені-лютым 2024 году ў Беларусі было 1134 стратныя арганізацыі, а сума чыстых стратаў склала амаль 1,4 мільярды беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Белстату.
Дэпутаты Адэскай гарадзкой рады прагаласавалі за зьмены назваў звыш сотні вуліц. Вуліцу Беларускую пераймянуюць у вуліцу Кастуся Каліноўскага, як і прасіў фонд «Вільна Білорусь».
12-гадовы футбаліст зь Беларусі Аляксей Маёраў, які цяпер гуляе ў моладзевым складзе гішпанскай «Серданьёлы», у хуткім часе будзе выступаць за мадрыдзкі «Рэал», паведамляе гішпанскае спартыўнае мэдыя Marca.com.
27 красавіка адбылася прэм’ера першага фільму праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі», сэрыі кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музэя ў Варшаве.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, па ўсёй верагоднасьці, не загадваў забіваць апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў калёніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе 16 лютага, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў народ Нідэрляндаў з нацыянальным сьвятам — Днём Караля — і заклікаў іх «пісаць сучасную гісторыю Эўропы разам», паведамляе ягоная прэс-служба.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, паэтка Юля Цімафеева, перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа — разам зь вядомымі аўтарамі сучаснай беларускай літаратуры выдавец Андрэй Янушкевіч выпраўляецца ў травеньскае турнэ па гарадах Эўропы.
Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ўначы расейскае войска атакавала Ўкраіну з дапамогай 34 крылатых і балістычных ракет. Пашкоджаныя 4 цеплаэлектрастанцыі і бальніца. Ёсьць пацярпелыя.
На 80 месцаў у Каардынацыйную раду прэтэндуюць 265 чалавек. Конкурс — 3,3 чалавека на месца. Туды ідуць палітыкі, блогеры, актывісты, былыя сілавікі і жаўнеры.
Работнікі прыватнага сельгаспрадпрыемства ААТ «Ананічы» ў Пухавіцкім раёне запісалі ў TikTok зварот да Лукашэнкі, у якім паскардзіліся на праблемы з выплатай заробкаў і ўсплёск АЧС на прадпрыемстве.
У Краснадарскім краі РФ з прычыны ранішняй атакі бесьпілётнікаў на Славянскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўзьнік пажар.
Палітвязьняў у Беларусі магло быць не паўтары тысячы, а дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек — калі б рэжым наважыўся перакрыць выезд за мяжу і спыніць уцёкі ўсіх палітычна нядобранадзейных. Аднак быў выбраны іншы сцэнар палітычных рэпрэсій. Чаму?
Падзеі 27 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Палітычны аглядальнік Свабода Валер Карбалевіч — пра атмасфэру і рашэньні «Ўсебеларускага народнага сходу».
Польскае аб'яднаньне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Абʼяднаны Усход») зьвярнулася да дэпутатаў Сэйма з патрабаваньнем адкрыць пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Wyborcza.
Падставай для пратаколу стаў нацыянальны сьцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пэнсіянэркі напрыканцы сакавіка.
Участковы зь Менску дзеля таго, каб палепшыць працоўныя паказьнікі, фальшаваў адміністратыўныя справы, прыдумляў пратаколы, упісваў у іх імёны правапарушальнікаў, якіх адвольна выбіраў са свайго ўчастка.
Украінскія жанчыны, якіх згвалтавалі расейскія вайскоўцы, змогуць атрымаць кампэнсацыю фізычнай і маральнай шкоды. Пра гэта паведаміла жонка прэзыдэнта Ўкраіны Алена Зяленская. Паводле яе, першыя выплаты будуць зробленыя ўжо ў найбліжэйшыя тыдні.
Якая новая палітычная сіла патрэбна сёньня беларусам? Хто ў сыстэме ўлады супрацьстаіць «радыкалам» кшталту Азаронка і Мукавозчыка? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў?
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас візыту ў Кітай сустрэўся ў пятніцу з кіраўніком краіны Сі Цзіньпінам і шэрагам высокапастаўленых афіцыйных асоб, падкрэсьліўшы важнасьць «адказнага падыходу» да вырашэньня двухбаковых рознагалосьсяў, перадае Associated Press.
Чыноўнікі выказаліся з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Экспэрты ў атамнай галіне пракамэнтавалі выказваньні афіцыйных асобаў.
Літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка Івана Тэртэля на «Ўсебеларускім народным сходзе» пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.
Улады Кіева тэрмінова прыступаюць да эвакуацыі двух шпіталёў (адзін зь іх дзіцячы), разьмешчаных на вуліцы Багатырскай у Кіеве, інфармуе кіеўская адміністрацыя.
Што галоўнае ў новай беларускай ваеннай дактрыне? Ці азначае ваяўнічая рыторыка Лукашэнкі, што ўцягваньне Беларусі ў вайну непазьбежнае? Чым адрозьніваюцца беларуская і расейская ваенныя дактрыны?
У новай сетцы крам будзе прадавацца ліцэнзійная прадукцыя блогера Ўлада Бумагі, ён жа Ўлад А4, а таксама прадукцыя яго ўласнай вытворчасьці, напрыклад снэкі і прысмакі.
Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш як 2 месяцы. «Кібэрпартызаны» заяўляюць, што гэта іхная заслуга.
Найвышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны пастанавіў арыштаваць да 26 чэрвеня міністра аграрнай палітыкі краіны Міколу Сольскага, якога падазраюць у незаконным прысваеньні дзяржаўнай зямлі.
Загрузіць яшчэ