Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту за заяву Тэртэля пра дроны


Будынак МЗС Літвы
Будынак МЗС Літвы

Інфармацыя пра гэта зьявілася на сайце Міністэрства замежных спраў Літвы.

Літоўскія ўлады адрэагавалі на заяву кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля на «Ўсебеларускім народным сходзе» 25 красавіка пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Менску.

Сёньня ж улады Кіева прыступілі да эвакуацыі двух шпіталёў (адзін зь іх дзіцячы), разьмешчаных на вуліцы Багатырскай у Кіеве.

Як паведамляе BBC Украіна, такія дзеяньні ўладаў Кіева зьвязаныя з апасродкаванымі пагрозамі ўдару па кіеўскіх шпіталях з боку Церцеля. На паседжаньні «Ўсебеларускага народнага сходу» кіраўнік КДБ пагражаў супрацьдзейнічаць нейкім тэрарыстам з Украіны, заявіўшы, што «іх напаткае пакараньне, нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія лякарні па адрасе Багатырская 30-32, дзе схаваліся за сьпіны хворых дзяцей». Пры гэтым кіраўнік КДБ зазначыў, што ў барацьбе з тэрарызмам сілавікі будуць дзейнічаць «па законах ваеннага часу».

У Кіеве гэтую заяву ўспрынялі як анонс удару па шпіталях, чые адрасы былі названыя ў кантэксьце барацьбы з тэрарызмам. «Гэта абсалютная хлусьня і правакацыя ворага, якую ён спрабуе выкарыстоўваць для ўдару па сацыяльнай інфраструктуры сталіцы», гаворыцца ў заяве кіеўскай адміністрацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG