Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будаўніцтва і мадэрнізацыю калёній у Расеі выдаткуюць больш за 10 мільярдаў даляраў


Урад Расеі выдзеліць больш за трыльён расейскіх рублёў (больш за 10 мільярдаў даляраў) на «дадатковае фінансаваньне разьвіцьця пэнітэнцыярнай сыстэмы», у прыватнасьці на будаўніцтва новых калёній і мадэрнізацыю цяперашніх.

У праекце пастановы, якую цытуе выданьне «Ведомости», закладзена будаўніцтва «калёній гібрыднага тыпу», якія будуць сумяшчаць у сабе турмы з рознымі відамі рэжымаў і сьледчыя ізалятары, у 29 рэгіёнах Расеі і некалькіх рэгіёнах Украіны, аб анэксіі якіх заяўляла Масква.

Як адзначае выданьне The Insider, першапачаткова на гэтыя мэты плянавалася выдаткаваць суму, у дзесяць разоў меншую, 105 мільярдаў расейскіх рублёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG