Чацьвёра малалетніх дзяцей загінулі на пажары вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна (Берасьцейская вобласьць), паведамляе тэлеграм-канал камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкаму.
Аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны непагадзі абвясьцілі сыноптыкі Белгідрамэту на панядзелак.
Расейскія вайскоўцы скінулі авіябомбу на пяціпавярховы дом у пасёлку Ачарэціна ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласьці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
У суботу, 13 красавіка, у варшаўскім клюбе Scena Chmielna прайшло ўручэньне прэміі «Uwaga!», заснаванай для падтрымкі музыкаў, арганізатараў канцэртаў і дабрачынных імпрэзаў у эміграцыі, паведамляе партал Reform.by.
Злучаныя Штаты будуць і надалей дапамагаць Ізраілю абараняцца ад пагрозаў, але не імкнуцца да вайны з Іранам і да эскаляцыі канфлікту на Блізкім Усходзе.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская «рашуча асудзіла» паветраны ўдар Ірана па Ізраілю.
Дзень касманаўтыкі, палёт беларускі Марыны Васілеўскай не выглядаюць важкімі нагодамі. Лукашэнка ў апошнія гады ў сярэднім сустракаецца з Пуціным раз на месяц ці два. Сёлета двойчы — у Санкт-Пецярбургу ў студзені і ў Казані ў лютым.
Іран выпусьціў па Ізраілі больш за 300 снарадаў, у тым ліку 170 дронаў, 30 крылатых ракет і 120 балістычных ракет, заявіў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары. Паводле яго слоў, 99 працэнтаў зь іх былі перахоплены сродкамі СПА.
Аб’яднаньне беларускіх сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне «Гісторыя самага вялікага хабару Лукашэнкі — Рэзыдэнцыя Ўсход». Гэта фільм пра яшчэ адну рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, у якой прапісаны яго сыны, нявесткі і ўнукі. Яна знаходзіцца на Менскім моры.
Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».
Яны праходзілі ў рамках праверкі баявой гатоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Сілавыя службы Лукашэнкі працягваюць арыштоўваць людзей за падзеі амаль 4-гадовай даўніны.
У адным з апошніх матчаў у сваёй кар’еры беларуска купіла квіткі землякам, якія жывуць у Вялікай Брытаніі.
Іранскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што «пасьпяхова завяршылі» апэрацыю супраць Ізраілю.
Маладая маці перад трагічнай гібельлю пасьпела перадаць дзіця незнаёмцам, каб захаваць надзею на яго ратаваньне.
Беларуская паэтка, раманістка, перакладчыца, дасьледніца гендэрных праблемаў Вольга Гапеева выехала зь Беларусі ў 2019-м, калі атрымала аўстрыйскую гадавую літаратурную стыпэндыю. Пасьля яе сканчэньня ўвосень 2020-га вярнуцца на радзіму ўжо не змагла.
Большасьць апытаных жыхароў Аўстрыі лічаць, што іншыя краіны-сябры ЭЗ павінны прыйсьці на дапамогу пры нападзе на Аўстрыю. Пры тым ня лічаць, што гэта павінна зрабіць сама Аўстрыя ў выпадку нападу на іншую краіну-сябра.
Мала ўмець правільна пісаць па-беларуску. Трэба правільна вымаўляць — і не памыляцца ў націску. Праверма сябе!
Уначы Ізраіль перажыў вялікую і інтэнсіўную іранскую паветраную атаку.
Падзеі 14 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Зойме некалькі гадзін, каб яны дасягнулі неба Ізраілю. Мы просім усіх заставацца пільнымі і прытрымлівацца дырэктываў Камандаваньня тылу. Мы працуем з ЗША і іншымі краінамі, каб перадухіліць пагрозу загадзя», — заяўляе прэс-служба ЦАХАЛу.
Прэзыдэнт ЗША перапыніў адпачынак дзеля тэрміновай нарады, у Ізраілі закрываюць школы. Ярданія закрывае сваю паветраную прастору.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі вырашыла памілаваць актывіста Лазарэ Грыгарыядзіса, засуджанага на 9 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў гвалце над паліцыянтамі падчас леташніх пратэстаў у Тбілісі.
Нямеччына перадае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot для адбіцьця расейскіх паветраных нападаў. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны краіны.
Беларус Аляксандар Царук з пазыўным «Сашко» быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Яму было 55 гадоў.
14 красавіка ў Бэрліне пачынаецца зьезд міжнароднай арганізацыі IFEX, сябрам якой больш як дзесяць гадоў зьяўляецца Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Пра адкрыцьцё консульства Казахстану паведамляе прэс-служба Берасьцейскага гарвыканкаму.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што «рэспубліканцы гатовыя падтрымаць дадатковую дапамогу Украіне, калі яна будзе прадстаўленая ў форме крэдыту»
Іран захапіў у Армузскім праліве кантэйнэравоз MSC Aries, які ішоў пад партугальскім сьцягам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Індыю, паведамляе іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA.
457 — такі новы сутачны рэкорд колькасьці спробаў нелегальнага пранікненьня ў Польшчу зь беларускай тэрыторыі з пачатку міграцыйнага крызісу.
Сярод загінулых — трое дзяцей. Двое чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Разбор завалаў працягваецца.
Перасьлед з палітычных матываў у Беларусі працягваецца.
Раніцай 13 красавіка рэактарную ўстаноўку энэргаблёка № 4 Запароскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі, перавялі ў стан «халоднага спыненьня».
Студэнтам прапануюць працягнуць навучаньне ў ЭГУ на спэцыяльнасьці «Інфарматыка» або перайсьці ў іншыя ВНУ.
ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі забарону на гандаль расейскім алюмініем, медзьдзю і нікелем на біржах у Чыкага і Лёндане.
Урад зацьвердзіў комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі да 2030 году. У ёй замацаваныя заданьні дзяржаўным органам і падпарадкаваным ураду арганізацыям, сталічнаму і абласным выканаўчым камітэтам.
Чым часьцей і катэгарычней Пуцін і Лукашэнка паўтараюць, што не зьбіраюцца нападаць на краіны NATO, тым меней даверу гэтым запэўніваньням.
Нацбанк Беларусі выключыў «ОптыКурс» з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў. Гэтая арганізацыя зьявілася ў ліпені 2022 году замест былога «Абсалютбанка», які ў 2021-м трапіў пад санкцыі.
Кітай рэзка павялічыў продаж станкоў, мікраэлектронікі і іншых тэхналёгій у Расею, якія тая выкарыстоўвае ў вайне з Украінай, піша Associated Press.
Падзеі 13 красавіка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Паліцыя Гамбурга арыштавала 30-і 45-гадовага грамадзян Беларусі, якіх падазрае ў крадзяжы 40 вінтовак, паведамляе Bild.
Італьянскі мадэльер Раберта Кавалі памёр 12 красавіка на 84 годзе жыцьця ў Флярэнцыі, паведаміла газэта Corriere della Sera. Ён працаваў у сьвеце моды з 1970-х да продажу правоў на названы яго імем брэнд у 2015 годзе.
Іран можа нанесьці масіраваны ракетны ўдар па Ізраілі ў найбліжэйшыя суткі, паведамляе тэлеканал CBS са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе ЗША.
Грамадзкая актывістка зь Віцебску Крысьціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
У Літве абнародаваныя дэклярацыі аб даходах і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты, у тым ліку дзейных прэзыдэнта Наўседы і прэм'еркі Шыманіце.
Беларусь заняла 12 месца (з 98) у «Сусьветным індэксе кібэрзлачыннасьці» (WCI), паведамляецца ў дасьледаваньні, апублікаваным 10 красавіка групай навукоўцаў Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Англія) і ўнівэрсытэту Новага Паўднёвага Ўэльсу (Аўстралія).
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы 12 красавіка з прэзыдэнткай Грэцыі Катэрынай Сакелярапулю нагадала аб прыцягненьні рэжыма Лукашэнкі да адказнасьці за захоп самалёта авіякампаніі Ryanair. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца лідэркі Франак Вячорка.
Музыкі рок-гурту Nizkiz Сяргей Кульша, Аляксандр Ільін і Зьміцер Халяўкін асуджаныя на 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікае Ўкраіну да перамоваў. І ў чацьвер, і ў пятніцу палітык рабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле «стамбульскага фармату». Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ