Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран аб’явіў аб завяршэньні апэрацыі супраць Ізраілю


Сьвяткаваньні паветранай атакі Ірану па Ізраілі на вуліцах Тэгерану
Сьвяткаваньні паветранай атакі Ірану па Ізраілі на вуліцах Тэгерану

Іранскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што «пасьпяхова завяршылі» апэрацыю супраць Ізраілю.

«Апэрацыя „Сумленнае абяцаньне“… была пасьпяхова завершаная зь мінулай ночы да сёньняшняй раніцы і дасягнула ўсіх пастаўленых мэтаў», — заявіў начальнік штабу іранскіх узброеных сіл Махамад Багеры ў інтэрвію дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе ВВС.

Багеры заявіў, што ўдар у адказ іранцы нанесьлі ўдар па «выведным цэнтры» і авіябазе, зь якой, на думку Тэгерану, узьляцелі ізраільскія зьнішчальнікі F-35 для нанясеньня ўдару па консульстве ў Дамаску, калі загінулі два іранскія генэралы.

«Абодва гэтыя цэнтры былі значна разбураныя і выведзеныя з ладу, — сказаў ён. — Мы лічым апэрацыю завершанай».

Ізраільскія і амэрыканскія ўлады, аднак, не паведамляюць пра свае страты. Яны заявілі, што ім удалося зьбіць 99% з каля 300 ракет і бесьпілётнікаў, запушчаных па тэрыторыі Ізраілю, прычым большасьць зь іх — яшчэ за межамі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG