Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 13 красавіка: менчука затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 году, прадпрымальніка — за данаты


Перасьлед з палітычных матываў у Беларусі працягваецца.

Сілавікі затрымалі жыхара Менску за ўдзел у пратэстах 2020 году

Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў ролік з затрыманым жыхаром Менску. На камэру мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 году, дзе зрабіў некалькі фатаздымкаў на праезнай частцы. Таксама ў відэа яго прымусілі сказаць, што ён пакідаў «асуджальныя камэнтары» на адрас сілавікоў.

Як высьветліла «Медиазона» знайшла старонку затрыманага ва «Укантакце» — там ён падпісаны як Дзьмітры Лугавы.

Паводле якога артыкулу затрымалі мужчынц і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Беларускага прадпрымальніка затрымалі за данаты, яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня

Суд над прадпрымальнікам Артурам Ролічам пачнецца 23 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе, яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі выданьня, Артуру Ролічу выставілі абвінавачаньні па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу, усе датычаць ахвяраваньняў розным беларускім ініцыятывам:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 290-1 КК («фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці»),
  • ч. 1 і ч.2 арт. 361-2 КК («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»),
  • арт. 361-2 КК («фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).

Артуру Ролічу 39 гадоў. Ён мянчук, зь дзяцінства жыў у Курасоўшчыне. Захапляецца спортам, асабліва футболам, нават раней гуляў у аматарскіх лігах на пазыцыі брамніка. Пасьля школы працаваў у прыватных фірмах на розных пасадах, у 2013-м адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзеньне і абутак.

З 2023 году Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову. Апошняе паведамленьне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га году: тады ён расказаў, што «зьяжджае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Імаверна, па вяртаньні з адпачынку Артура затрымалі, піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG