Гарбаценку вызвалілі ад ранейшай пасады начальніка галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных сіл, якую ён займаў зь ліпеня 2023 года. Да гэтага ён 2 гады ўзначальваў Менскае сувораўскае вайсковае вучылішча.
29 красавіка указам Лукашэнкі яго прызначылі начальнікам Вайсковай акадэміі.
- Генерал-маёру Андрэю Гарбаценку 53 гады, ён скончыў Сумскую вайсковую вучэльню (Украіна). Затым у 2006 годзе ў адзін год зь міністрам абароны Віктарам Хрэніным — вайскова-штабны факультэт Вайсковай акадэміі, вынікае зь інфармацыі на сайце сувораўскага вучылішча.
- Ранейшы кіраўнік Вайсковай акадэміі Генадзь Ляпёшка займаў пасаду зь ліпеня 2021 года па сакавік 2024 года. У лютым ён стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Форум