Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі забарону на гандаль расейскім алюмініем, медзьдзю і нікелем


ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі забарону на гандаль расейскім алюмініем, медзьдзю і нікелем на біржах у Чыкага і Лёндане.

Пра гэта паведамляюць Міністэрства фінансаў ЗША і брытанскі ўрад.

«Прымаючы сумесныя меры, Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія пазбаўляюць Расею і яе вытворцаў мэталаў важнай крыніцы даходу», — сказана ў прэс-рэлізе.

З гэтага моманту Лёнданскай біржы мэталаў (LME) і Чыкагскай таварнай біржы (CME) забаронена прымаць расейскія мэталы, вырабленыя з 13 красавіка.

Апроч гэтага, ЗША ўвялі забарону на імпарт алюмінію, медзі і нікелю расейскага паходжаньня. Амэрыканскім кампаніям зараз нельга праводзіць апэрацыі з мэталамі расейскага паходжаньня, у тым ліку ажыцьцяўляць іх экспарт і рээкспарт. Гэтая забарона тычыцца мэталаў, якія былі зробленыя да 13 красавіка 2024 году.

Паводле зьвестак Вялікай Брытаніі, даходы Расеі ад экспарту мэталаў скараціліся з $25 млрд у 2022 годзе да $15 млрд у 2023 годзе з-за ўведзеных раней санкцыяў.

У сьнежні 2023 году Вялікая Брытанія забараніла імпарт расейскіх мэталаў, у тым ліку алюміній, медзь і нікель.

Па стане на канец сакавіка на складах Лёнданскай біржы мэталаў 96% запасаў прыпадала на расейскі алюміній, на нікель — 62, а на медзь — 36 %, адзначае агенцтва Bloomberg.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG