Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меней за 15% аўстрыйцаў гатовыя бараніць краіну са зброяй у руках — вынікі апытаньня


Інсбрук, Аўстрыя
Інсбрук, Аўстрыя

Большасьць апытаных жыхароў Аўстрыі лічаць, што іншыя краіны-сябры ЭЗ павінны прыйсьці на дапамогу пры нападзе на Аўстрыю. Пры тым ня лічаць, што гэта павінна зрабіць сама Аўстрыя ў выпадку нападу на іншую краіну-сябра.

Унівэрсытэт Інсбруку правёў дасьледаваньне стаўленьня жыхароў Аўстрыі да магчымага нападу на краіну.

На пытаньне «Ў выпадку ўзброенага нападу на Аўстрыю, вы асабіста былі б гатовыя абараняць краіну са зброяй?» сьцьвярджальна адказалі толькі 14,21% жыхароў краіны. Пры гэтым людзей правых поглядаў, гатовых стаць на абарону краіны, больш за цэнтрыстаў і леваарыентаваных разам.

На пытаньне «Ў выпадку ваеннага нападу на Аўстрыю, ці павінны іншыя краіны-сябры Эўразьвязу падтрымаць Аўстрыю ваеннай дапамогай?» 72,28% лічаць, што так, павінны.

Пры гэтым на пытаньне «Ў выпадку ўзброенага нападу на іншую краіну ЭЗ, ці павінна Аўстрыя прыйсьці ёй на дапамогу войскамі?» толькі 13,58% лічаць, што сапраўды павінна.

Аўстрыйскі праект у вонкавай палітыцы (AFP3) — апытальны праект Унівэрсытэту Інсбруку ў супрацоўніцтве з Фэдэральным міністэрствам эўрапейскіх і міжнародных справаў. На мэце праекту стаіць вывучэньне адносін насельніцтва Аўстрыі ў галіне дзяржаўнай вонкавай палітыкі і палітыкі бясьпекі, а таксама міжнароднай палітыкі. Закранаецца шырокі спэктар тэмаў, такіх як палітыка бясьпекі, нэўтралітэт, зьнешні гандаль, міграцыя і рэпутацыя Аўстрыі ў сьвеце.

Праект апытаньня распрацаваны як доўгатэрміновае панэльнае дасьледаваньне, што азначае, што апытаньне праводзіцца штогод (так званымі «хвалямі»), каб мець магчымасьць фіксаваць разьвіцьцё і зьмены зь цягам часу.

У кожнай хвалі больш за 3000 аўстрыйцаў ва ўзросьце ад 18 гадоў адбіраюцца на аснове квотавай выбаркі і апытваюцца з дапамогай кампутарнага апытальніка (Computer-Assisted Web Interviews — CAWI).

Удзельнікі запісваліся з выкарыстаньнем скрыжаваных квотаў па ўзросьце і поле, а таксама простых квотаў для рэгіёну (дзяржавы) з мэтай дасягненьня рэпрэзэнтатыўнасьці колькасьці насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG