Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адкрылі чацьвёрты «Расейскі дом» — гэтым разам у Горадні


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Гомлі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Гомлі

2 красавіка ў Горадні адкрылі «Расейскі дом» — чацьвёрты ў Беларусі. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да «Дня яднаньня» Расеі і Беларусі, паведамляе расейскае агенцтва ТАСС.

«Адкрываючы ў дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Горадні, мы садзейнічаем пашырэньню шматвяковых сувязяў паміж нашымі брацкімі народамі, у аснове якіх ляжаць агульныя карані, гісторыя, культура і руская мова, якая мае ў рэспубліцы статус дзяржаўнай», — сказаў на адкрыцьці амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

Гэта ўжо чацьвёрты горад у Беларусі, дзе «Россотрудничество» (знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ) будзе мець свой цэнтар, так званы «Расейскі дом». Раней «Расейскія дамы» ў Беларусі адкрылі ў Менску, Гомлі і Берасьці. Сярод афіцыйных мэтаў арганізацыі — прасоўваньне расейскай адукацыі, навукі і культуры, умацаваньне пазыцый расейскай мовы, гісторыка-мэмарыяльная дзейнасьць.

Узначальвае «Расейскі дом» Яўген Прымакоў, унук таго самага Прымакова, які кіраваў расейскім урадам у 1998–1999 гадах. Сярод іншага «Расейскі дом» у Беларусі актыўна рэклямуе вышэйшую адукацыю для беларусаў у Расеі, арганізоўвае туры ў Расею для школьнікаў, ладзіць для іх конкурсы.

Сярод іншага, арганізацыя адпраўляла дзяцей і моладзь з Гомля ў расейскія гарады і акупаваны Крым, а «Расейскі дом» у Берасьці зьбіраў падарункі для сем’яў, якія жывуць у нястачы, у тым ліку сем’яў з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG