Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму суд у Стоўпцах толькі ўзмоцніць кансьпіралёгію вакол забойства


Суд над Вадзімам М.
Суд над Вадзімам М.

Судовы працэс у Стоўпцах і яго заканчэньне прайшлі жорстка паводле сцэнару, які ў першыя дні пасьля забойства вызначыла ўлада і ейная прапаганда: чым менш ведае грамадзтва, тым лепш будзе спаць. Такі падыход — дарога наўпрост да новай бяды.

Сьцісла

  • Закрыты працэс і нуль тлумачэньняў ня спыняць патоку плётак і кансьпіралягічных тэорый.
  • Калі б забойца быў хворы або пад узьдзеяньнем наркотыкаў, то справа была б вельмі простай.
  • Без адказаў на вострыя пытаньні хаваць сваіх любімых давядзецца іншым.

Улада і яе прапаганда, як звычайна, думалі найперш пра сябе. Каб як мага даўжэй захаваць ілюзію ціхай і мірнай краіны пасярод сусьветнага хаосу. Пахавалі забітых, пасадзілі забойцу. Усе па хатах. Памаўчым, ператрываем, бо жыцьцё працягваецца. Але гэта ня тая сытуацыя, дзе можна заплюшчыць вочы на тое, як улада паводзіць сябе звычайна.

Закрыты працэс і нуль тлумачэньняў, чаму гэта адбылося, ня спыняць патоку плётак і кансьпіралягічных тэорый вакол забойства. Пагаварыце ў Стоўпцах зь мясцовымі, пачытайце камэнтары ў інтэрнэце. Яны многім замянілі здаровы сэнс, пазбавілі неабходнасьці задумацца і зрабіць мінімальныя інтэлектуальныя высілкі. Гэта кажуць і пішуць ня «боты», гэта ўсё жывыя людзі, якія вельмі блізка.

Пракурор паведаміў, што злачынства было ўчыненае «з хуліганскіх памкненьняў».

Гэтая фармулёўка нагадвае звычайную бюракратычную адпіску. Грамадзтву цікава, а ці быў каталізатар і матыў для забойства? Калі так, то які? Калі не, то што падштурхнула падлетка забіць сваю настаўніцу і іншага вучня? Ці хтосьці, акрамя забойцы, нясе за гэта адказнасьць? І нават не юрыдычную. Што ня так было ў сям’і, ці былі памылкі ў школе або ў грамадзтве, дзе гадаваліся забойца і ягоныя ахвяры? З забойцам шмат разоў размаўлялі псыхолягі і псыхіятры. Што яны пабачылі, які знайшлі адказ? Навошта суд, які не дае адказаў на гэтыя пытаньні ў справе, дзе ад пачатку было ясна, хто і як забіў?

Калі б забойца быў хворы або пад узьдзеяньнем наркотыкаў, то справа была б вельмі простай. Усё было б ясна без суду. Але нас пераконвалі, што забойца — цалкам нармальны падлетак.

Тады што хаваў суд за зачыненымі дзьвярыма? У чыіх гэта было зроблена інтарэсах і што нас можа напалохаць яшчэ больш, чым забойства, якое ўжо адбылося?

Адказы на гэтыя пытаньні патрэбны не дзеля таго, каб задаволіць звычайную цікаўнасьць падчас гучнай справы. Яны патрэбны для таго, каб спыніць усялякія інсынуацыі, якія могуць кідаць цень на забітых. Яны павінны паставіць кропку на фэйках, а не спараджаць новыя. Іхная задача — сфармуляваць памылкі і заахвоціць грамадзтва зрабіць над імі працу. Гэта ня верне Раманавым і Пархімовічам іхных любімых людзей. Але бяз гэтага хаваць сваіх любімых давядзецца іншым.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Кніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы» на svaboda.org

Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей журналіст Радыё Свабода спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.

Частка 1. «Банальнасьць зла» ў транзытным горадзе Стоўпцы

Частка 2. Пахаваньне настаўніцы

Частка 3. Пахаваньне вучня

Частка 4. Чумная зямля

Частка 5. Шляхі ахвяраў і забойцы ў школу № 2

Частка 6. Дом, дзе вырас забойца

Частка 7. Школьнік з аватаркай Шапэнгаўэра

Частка 8. Бацька пра сына: «Я ня мог ім надыхацца»

Частка 9. Чаму шкадуюць забойцу

Частка 10. Ганна Арэнт супраць Лукашэнкі

Частка 11. Як жыхары Стоўпцаў шукалі прычыну трагедыі

Частка 12. Кароткая гісторыя Беларусі

Частка 13. Месца злачынства

Частка 14. Альтэрнатыўныя вэрсіі трагедыі ў Стоўпцах

Частка 15. «Ад зайздрасьці ідуць самыя вялікія праблемы»

Частка 16. Горад у дэпрэсіі, бо людзі ў сабе

Частка 17. Стаўпецкі антыдэпрэсант

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG