Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесьці войскі ва Ўкраіну Пуціна папрасіў Януковіч (УЖЫВУЮ)

ЗША прыпыняюць гандлёвыя і інвэстыцыйныя перамовы з Расеяй і ваенную супрацу з-за яе агрэсіўных дзеяньняў ва Ўкраіне.

Жывая трансьляцыя

13:55 4.3.2014

Пуцін: Ва Украіне адбыўся антыканстытуцыйны пераварот і ўзброены захоп улады


13:18 4.3.2014

Лукашэнка і Назарбаеў едуць да Пуціна.

13:02 4.3.2014

У Сімфэропалі адбілі штурм на частку ўнутраных войскаў

12:14 4.3.2014

Януковіч бяз санкцыі Вярхоўнай Рады ня мог запрасіць расейскія войскі

12:01 4.3.2014

Расея хоча, каб Нікалаеў, Адэса і Херсон увайшлі ў склад Крыму? Прадстаўнікі самаабвешчанага ўраду Крыму заявілі, што ў гэтых рэгіёнах трэба правесьці «рэферэндум»...

11:17 4.3.2014

Пуцін загадаў скончыць вайсковыя вучэньні


11:16 4.3.2014

У Крыме заўважылі расейскіх «баявых плыўцоў»

11:10 4.3.2014

Прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Украіны Аляксандр Волкаў просіць расейцаў не пачынаць вайну.


Аляксандр Волкаў зьвярнуўся да расейскіх чэмпіёнаў, бізнэсмэнаў, дзеячаў культуры і навукі выкарыстоўваць увесь свой уплыў і аўтарытэт, каб не дапусціць кровапраліцьця.

10:53 4.3.2014

У Крыме адключаюць украінскія тэлеканалы

10:46 4.3.2014
Сэвастопаль
Сэвастопаль
10:39 4.3.2014

НАТО склікае тэрміновае пасяджэньне па Ўкраіне


10:37 4.3.2014

Падчас штурму ў Харкаве загінула 8–10 чалавек

10:37 4.3.2014

Камандаваньне ВМС Украіны: Ніводная частка ў Крыме не здалася расейцам

09:21 4.3.2014

Расея ў Радзе бясьпекі ААН засталася ў поўнай адзіноце


08:56 4.3.2014
Украінская частка А2320 у асадзе

08:46 4.3.2014
Расея і Ўкраіна: хто мацнейшы? (параўнальная інфаграфіка)

07:16 4.3.2014

У Сэнаце ЗША гарантуюць Украіне мільярд даляраў

Капітоль, Вашынгтон
Капітоль, Вашынгтон
Старшыня камітэту па замежных адносінах Сэнату ЗША Робэрт Мэнэндез паведаміў у панядзелак, што яго камітэт рыхтуе двухпартыйную ініцыятыву заканадаўчага акту, які мае на мэце даць Украіне крэдытныя гарантыі на суму ня менш за адзін мільярд даляраў на падтрымку ўкраінскай эканомікі.

Законапраект таксама прадугледжвае тэхнічную дапамогу Ўкраіне ў правядзеньні выбараў, барацьбе з карупцыяй і ўмацаваньні грамадзянскай супольнасьці, паведаміў сэнатар.

З заявай аб магчымасьці прадастаўленьня Украіне пазыковых гарантыяў ЗША на мільярд даляраў, а таксама некаторай наўпроставай дапамогі выступаў напрыканцы мінулага месяца дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры. А ў панядзелак з заклікам да Кангрэсу даць украінскаму народу пакет дапамогі выступіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама
06:40 4.3.2014

ЗША прыпыняюць гандлёвую і вайсковую супрацу з Расеяй



ЗША прыпыняюць гандлёвыя і інвэстыцыйныя перамовы з Расеяй і ваенную супрацу з-за сытуацыі ва Ўкраіне.

Пра прыпыненьне супольных інвэстыцыйных праектаў гаворыцца ў афіцыйнай заяве Ўпраўленьня гандлёвага прадстаўніка ЗША.

«Мы прыпынілі будучую супрацу па двухбаковым гандлі і інвэстыцыйным ўзаемадзеяньні з урадам Расеі», — заявіў прэс-сакратар Упраўленьня гандлёвага прадстаўніка ЗША.

Акрамя гэтага, Пэнтагон таксама абвясьціў, што ЗША прыпыняюць вайсковую супрацу з Расеяй. Так, прэс-сакратар Пэнтагону контар-адмірал Джон Кірбі заявіў, што амэрыканска-расейская ваенная супраца прыпыняецца. У прыватнасьці, гаворка ідзе аб сумесных ваенных вучэннях, візыты ў парты. У паведамленьні Кірбі гаворыцца і аб адмене двухбаковых перамоваў і плянаваньня канфэрэнцыяў.

Джон Кірбі заклікаў Расею пайсьці на дээскаляцыю крызісу ва Ўкраіне і вярнуць у месцы пастаяннай дысьлякацыі яе войскі, разьмешчаныя ва ўкраінскім Крыме, як гэта прадугледжана ўкраінска-расійскай дамовай аб часовым знаходжаньні яе Чарнаморскага флёту ва Ўкраіне.
06:11 4.3.2014

Чуркін назваў Шушкевіча ідэолягам украінскіх нацыяналістаў

Расея ня можа дапусьціць працягу наступу агрэсіўных нацыяналістаў, якія захапілі ўладу ў Кіеве, на ўсход і поўдзень. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін на паседжаньні Рады Бясьпекі ў Нью-Ёрку.

Паводле яго словаў, «бясчынствы» на захадзе і ў цэнтры Ўкраіны зьяўляецца справай рук пасьлядоўнікаў «Бэндэры і Шушкевіча», якія падчас Другой сусьветнай вайны «пад гітлераўскімі сьцягамі» змагаліся «супраць Савецкага Саюзу і антыгітлераўскай кааліцыі». «Вось гэта іх ідэолягі», — адзначыў Чуркін.

Ён заявіў, што Расея ня можа дапусьціць паўтарэньня такіх «забурэньняў», якія былі на захадзе і ў цэнтры Ўкраіны, на ўсходняй і паўднёвай яе тэрыторыі, дзе пражывае больш за ўсё рускамоўных людзей. Як вядома, правільнае вымаўленьне прозьвішча лідэра АУН — Бандэра, а кіраўніка УПА — Шухевіч. Тады як Шушкевіч — гэта былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG