Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас штурму ў Харкаве загінула 8–10 чалавек


1 сакавіка Харкаўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю з боку плошчы Свабоды, дзе мітынгавалі прыхільнікі Эўрамайдану, штурмавалі прарасейскія сэпаратысты.

Падчас штурму яны выкарыстоўвалі сьвятло-шумавыя гранаты, сьлезацечны газ, дымавыя шашкі, таксама былі чуваць выстралы.

У выніку сутычкі пацярпелі 97 асобаў — такія дадзеныя прэсавай службы Харкаўскай гарадзкой рады.

Пра дэталі штурму Харкаўскай абласной дзяржаўная адміністрацыі ўкраінскай службе Радыё Свабода распавёў воін-аўганец Яўген Сьлідэнка, які ў момант штурму знаходзіўся ўсярэдзіне памяшканьня.

Паводле ягоных словаў, забітых падчас сутычак можа быць каля 10 чалавек. Большасьць з тых, з кім Сьлідэнка трымаў сувязь праз тэлефон, не адказваюць на званкі ўжо цягам трох дзён. Таксама аўганец адзначыў, што падчас штурму памяшканьня, там знаходзілася некалькі дзяцей, было шмат дзяўчат і жанчын, якія баяліся пакідаць будынак зь меркаваньняў бясьпекі.

Яўген Сьлідэнка бачыў, што падчас штурму міліцыя не рабіла ніякіх захадаў. У двары стаяў аўтобус зь міліцыянтамі, але яны зь яго нават не выйшлі. Міліцыя таксама была на чацьвёртым і пятым паверхах, але яны абаранялі толькі самі сябе. У гэты час штурмавікі выводзілі дзяцей з памяшканьня АДА, у іх кідалі камяні, іх білі, прыніжалі, змушалі ўставаць на калені і цалаваць георгіеўскую стужку і расейскі сьцяг.

Расейскі сьцяг на адміністрацыяй у Харкаве, як пазьней высьветлілася, вывешваў грамадзянін Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG