Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча, каб Нікалаеў, Адэса і Херсон увайшлі ў склад Крыму?


Адэса, 3 сакавіка 2014 году.

Адэса, 3 сакавіка 2014 году.

Прадстаўнікі самаабвешчанага ўраду Крыму заявілі, што ў гэтых рэгіёнах трэба правесьці рэферэндум.

У прыватнасці, пра гэта ў інтэрв’ю РІА «Навіны» сказаў віцэ-спікер Вярхоўнай рады паўвострава Сяргей Цэкаў.

«...Зьвяртаюцца і прадстаўнікі органаў мясцовай улады. Яны лічаць, што трэба было б быць разам з Крымам Нікалаеву, Херсону, Адэсе», — сказаў ён.

Учора прарасейскія баевікі спрабавалі захапіць адміністрацыю ў Адэсе і ўварваліся на сэсію абласнога савету. Але дэпутаты прагаласавалі супраць правядзеньня рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG