Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч бяз санкцыі Вярхоўнай Рады ня мог запрасіць расейскія войскі


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла заяву аб вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі Украіны.

За гэтае рашэньне прагаласавалі 239 народных дэпутатаў з 331, зарэгістраваных ў сэсійнай залі.

Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў адзначыў, што для зьняцьця напружаньня, якое ўзьнікла у Крыме, Расейская Фэдэрацыя павінна неадкладна вярнуць падразьдзяленьні Чарнаморскага флёту ў месцы сваёй сталай дыслякацыі ды вывесьці з аўтаноміі ўсе свае вайсковыя аддзелы.

«Выдача Украіне Януковіча паспрыяла б паскарэньню нармалізацыі двухбаковых адносін нашых краінаў» — УНІАН працытаваў сьпікера ўкраінскага парлямэнту.

Заяву ўкраінскага парлямэнту трэба разглядаць як афіцыйную рэакцыю на учорашняе паведамленьне Віталія Чуркіна, прадстаўніка Расеі ў Радзе бясьпекі ААН, што гэта Віктар Януковіч зьвярнуўся да РФ з просьбай аб уводзе расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Турчынаў падкрэсьліў, што толькі Вярхоўная Рада, згодна з канстытуцыяй, можа прымаць рашэньне аб ўводзе войскаў на тэрыторыю Украіны.

«І нельга выкарыстоўваць ніякіх правакацый пад прыкрыцьцём заявы любога грамадзяніна, нават экс -прэзыдэнта» — дадаў старшыня Вярхоўнай Рады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG