Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО склікае тэрміновае пасяджэньне па Ўкраіне


Польшча заявіла, што Расея пагражае ёй і ініцыявала сход у рамках НАТО.

Генэральны сакратар НАТО абвясьціў на аўторак пасяджэньне Паўночнаатлянтычнай Рады ў адказ на запыт Польшчы згодна з артыкулам 4 Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Пра гэта гаворыцца на сайце НАТО.

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Дамовы, любы сябра НАТО можа ініцыяваць кансультацыі кожны раз, калі, на думку любой дзяржавы НАТО, іх тэрытарыяльная цэласнасьць, палітычная незалежнасьць ці бяспека знаходзіцца пад пагрозай.

Падзеі ва Ўкраіне і вакол Украіны прадстаўляюць пагрозу для суседніх краін НАТО і выклікаюць прамыя і сур’ёзныя наступствы для бясьпекі і стабільнасьці ў эўраатлянтычным рэгіёне, заявілі ў НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG