Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сімфэропалі адбілі штурм часткі ўнутраных войскаў


Сымфэропаль, 3 сакавіка 2014 году
Сымфэропаль, 3 сакавіка 2014 году
Сёньня ноччу ў Сімфэропалі невядомыя спрабавалі на мікрааўтобусе пратараніць вароты КПП вайсковай часткі 3009 унутраных войскаў МУС Украіны.

«Гэтай ноччу да барыкадаў на кантрольна-прапускным пункце вайсковай часткі 3009 (Сімфэропаль) на грузавым аўтамабілі „Собаль“ пад’ехалі невядомыя і выклікалі бойку з актывістамі, якія ахоўвалі барыкаду, ды пачалі тараніць браму КПП» — УНІАН цытуе паведамленьне МУС Украіны.

Пасьля таго, як не ўдалося ўзламаць браму, «правапарушальнікі, усьвядоміўшы, што праехаць не атрымаецца, выйшлі з аўто і пачалі ламаць дзверы КПП. У адрас вайсковых праваахоўнікаў гучалі заклікі скласьці зброю і перайсьці на бок РФ» — гаворыцца ў паведамленьні.

Нарад міліцыі, які прыбыў па выкліку, пасьля непрацяглых перамоваў з правапарушальнікамі пакінуў месца здарэньня, а самі правапарушальнікі зьніклі ў невядомым напрамку.

У паведамленьні МУС Украіны адзначаецца, што «нягледзячы на ціск палітыкаў, замежных сілавікоў і актывістаў, вайскоўцы ўнутраных войскаў праяўляюць вытрымку, мужнасьць, непадкупнасьць і, як патрыёты Ўкраіны, ня здраджваюць ваеннай прысязе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG