Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Назарбаеў едуць да Пуціна


Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў

Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў

Прэсавая служба Крамля паведаміла пра заплянаванае на 5 сакавіка пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.

«5 сакавіка ў Маскве адбудзецца чарговае пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Прэзыдэнты Расеі, Беларусі і Казахстану абмяркуюць ключавыя напрамкі інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня — функцыянаваньне Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ход працы над дамовай аб стварэньні з 1 студзеня 2015 году Эўразійскага эканамічнага саюзу».

Раней Уладзімер Пуцін абмеркаваў сытуацыю ва Ўкраіне з Назарбаевым і Лукашэнкам.

Як паведаміла прэсавая служба Пуціна, было абмеркавана крызіснае разьвіцьцё сытуацыі ва Ўкраіне, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся падтрымліваць шчыльныя кантакты.

МЗС Казахстана адкрыта адмовілася ад падтрымкі Крамля ў гэтым канфлікце, выступіўшы заявай: "Казахстан заклікае ўсе залучаныя боку адмовіцца ад сілавых варыянтаў ўрэгуляваньня сытуацыі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG