Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымская ўлада на чале з нелегітымным прэм’ерам Сяргеем Аксёнавым, вядомым у крымінальных колах як «Гоблін», з мэтай недапушчэньня распаўсюду інфармацыі пра сытуацыю на паўвостраве зьбіраецца ўсталяваць жорсткую цэнзуру для тэлеканалаў ажно да адключэньня вяшчаньня.

Пра гэта паведамляе Espreso.tv. Першым, хто быў вымушаны прыпыніў вяшчаньне, стала Чарнаморская тэлерадыёкампанія, якая знаходзіцца ў падпарадкаваньні народнага дэпутата Ўкраіны ад Партыі «Бацькаўшчыны» Андрэя Сенчанкі.

Зараз тэлеканал Чарнаморскай тэлерадыёкампаніі http://blacksea.tv/ можна глядзець толькі праз спадарожнік.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG