Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандаваньне ВМС Украіны: Ніводная частка ў Крыме не здалася расейцам


Ніводная вайсковая частка, ніводны гарнізон ці карабель ня выканаў ультыматум расейскіх вайскоўцаў здаць зброю і прысягнуць самаабвешчанаму «ўраду Крыму» ці пакінуць службу.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі камандаваньня ВМС Украіны ў Севастопалі.

Не зафіксавана таксама выпадкаў дэзэрцірства ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме, апроч факта здрады экс-камандуючага ВМС Украіны Дзяніса Беразоўскага.

У ноч на 4 сакавіка таксама не было зафіксавана штурмаў ці нападаў на вайсковыя часткі.

Паводле камандаваньня ВМС Украіны, вырасла колькасьць прарасейскіх актывістаў і сяброў атрадаў «самааховы» каля штаба ВМС Украіны ў Севастопалі і штаба Берагавых войск ў Сімфэропалі.

Ёсьць паведамленьні пра прыбыцьцё двух аўтобусаў з узброенымі людзьмі да Стралецкай бухты ў Севастопалі, дзе дыслякуюцца караблі «Славуціч» і «Цярнопаль», а таксама падразьдзяленьне марскіх апэрацый. Бухта застаецца заблякаваная расейскімі плавучымі сродкамі.
XS
SM
MD
LG