Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карацейшы ў 38,6 раза


Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Гэты кароткі разьдзел можна прапусьціць і не чытаць, настолькі ён неабавязковы, неістотны, бескарысны для тых, каго цікавіць гісторыя амэрыканскага перабежчыка.

Але калі ў папярэднім сказе паставіць кропку на два словы раней, дык чаму й не прабегчы вокам?

У студзені 1960-га, калі Освальд адчуў сябе ніякавата пад прыжмураным позіркам партрэта на сьцяне, яму магло здацца, што нябожчык уваскрэс – калі б амэрыканец чытаў мясцовы друк.

За першы месяц году ў рэспубліканскіх часопісах і газэтах было апублікавана 733 артыкулы, якія кніжная палата БССР палічыла вартымі згадкі ў “Летапісу друку”.

“Топ-20” студзеня 1960-га – толькі загалоўкі (на мове арыгіналу) -- выглядаў так:

1. В.И. Ленин о двух концепциях развития
2. Каштоўны ўклад у марксісцкую літаратуру
3. У.І Ленін аб перамозе камуністычнай працы
4. Ленинская идея соревнования -- источник трудовых побед
5. Ленінскае адзінства партыі і сучасны рэвізіянізм
6. Як працаваў Уладзімір Ільіч
7. Встреча
8. У гуртку, якім кіраваў Ільіч
9. Бесконечно дорогое имя
10. Як Уладзімір Ільіч пісаў Дэкрэт аб зямлі
11. Вечна жывы
12. Ленін на трыбуне
13. Вялікі друг працоўнага сялянства
14. Любімы Ільіч
15. Как работал Владимир Ильич
16. Рысы генія
17. З глыбінь сэрцаў народных
18. «Вось гэта чалавек!»
19. Ленин и теперь живее всех живых, наше знанье, сила и оружие
20. Мои последние встречи с Ильичем


Гэты кароткі разьдзел мог бы быць у 38,6 раза даўжэйшым, калі б рэдактар дазволіў надрукаваць увесь сьпіс за студзень. А Освальд наракае на партрэт...*

----------------------------------------
*Дзеля справядлівасьці – далей у сьпісе ня толькі пра самага чалавечнага з усіх чалавекаў. Але і ў годзе ня толькі адзін месяц...

Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG