Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Освальда чакалі.

Дзёньнік ЛГО
7 студзеня 1960

Прыяжджаю ў Менск, сустракаюць дзьве жанчыны з Чырвонага Крыжа, ідзем у гатэль “Менск”, бяру нумар, знаёмлюся з Розай і Стэлінай, дзьвюма супрацоўніцамі Інтурысту ў гатэлі, якія гавораць па-ангельску. Стэліне за 40, прыгожая, замужам, мае малое дзіця, Розе каля 23, бляндынка, сымпатычная, ня замужам, выдатная ангельская, мы адразу ўпадабалі адно аднаго.


8 студзеня 1960

Сустракаюся з мэрам гораду таварышам Шарапавым, які вітае мяне і абяцае “неўзабаве” знайсьці для мяне бясплатную кватэру, папярэджвае пра “некультурных людзей”, якія часам абражаюць замежнікаў.


Паход у гарсавет і сустрэча са старшынём былі арганізаваныя яшчэ ў Маскве, і падрыхтаваны там сцэнар для Освальда ў Менску ўвасабляўся без адхіленьняў.

Выявы Менску ў матэрыялах Камісіі Ўорэна
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ

09.01.60
08:00-23:00

А 10-й гадзіне Лі Гарві ўвайшоў у фае гатэлю “Менск”, падышоў да адміністратара і пачаў размаўляць зь ім пра нешта. Пасьля падняўся ў фае 4-га паверху, сеў і ўступіў у размову зь перакладчыцай Таняй, да якой далучылася яшчэ адна работніца гатэлю.

Пасьля размовы, якая доўжылася каля 40 хвілін, Лі Гарві вярнуўся ў свой пакой 453.

Аб 11:40 Лі Гарві выйшаў з гатэлю і хутка пайшоў уніз па вуліцы Сьвярдлова да мясной крамы. У сярэдзіне ён абышоў прылаўкі, коратка агледзеў выстаўленыя прадукты, пасьля чаго выйшаў і накіраваўся па вуліцы Кірава на скрыжаваньне да вакзалу, спыніўся, агледзеў вітрыну тэхнічнага аддзелу Беларускай чыгункі, затым падышоў да рэстарану “Радуга”, пастаяў там, пасьля пайшоў у гастраном на вуліцы Кірава. На ўваходзе ён разглядаў людзей, якія ўваходзілі за ім. Прайшоў па краме, выйшаў, нічога не купіўшы, і напрамкі пайшоў у кнігарню, дзе прайшоў праз усе сэкцыі не спыняючыся, затым выйшаў і хутка пайшоў. Вярнуўся ў гатэль а 12:25.

16:40 Лі Гарві выйшаў з пакою і спусьціўся ў рэстаран “Менск”. Сеў за вольны столік і стаў чакаць афіцыянтку.
(Назіраньне ў рэстаране не вялося, бо было замала людзей.)

Выйшаў з рэстарану праз 45 хвілін і падняўся ў свой пакой. Не выходзіў з пакою да 11:00 вечара, і назіраньне прыпынена да наступнай раніцы.

Пайшоў, увайшоў, абышоў, прайшоў, выйшаў, пайшоў -- гэты прымітыўны, як апісаньне рухаў казуркі, тэкст цытуецца тут ня зь першакрыніцы.

Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG