За час прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка пабываў у 102 з 118 раёнаў Беларусі. Свабода падлічыла ягоныя рабочыя паездкі па краіне і стварыла інтэрактыўную мапу. Чаму Лукашэнка ігнаруе Горадзеншчыну і ўсходнюю Віцебшчыну і чым адрозьніваюцца ягоныя паездкі ад перадвыбарчых тураў заходніх палітыкаў?