На першы паверх унівэрмагу, дзе месьціцца крама «Тройка», я прыйшла зусім ня ў цырк, а каб хлеба купіць. Таму, пабачыўшы перад касамі клоўна, які, лемантуючы, бегаў па фае, надта зьдзівілася.
Для тых, хто яшчэ не пасьпеў на ўсю моц адчуць сілу спрадвечных зімовых сьвятаў, засталося зусім мала часу. Але і ў гэтую пару дзён вы зможаце з галавой акунуцца ў прыцягальны вір калядаваньня. Асабліва калі да народных традыцый далучыце свае навацыі.
Вечаровы паўзмрок у аўтобусе. Нехта зноў позьніцца. Вось зараз зойдзе і пачуе ад калегаў звыклае: «На пэнсію!» Рэакцыя на традыцыйны жарт будзе не такая, як дзесяць-пятнаццаць гадоў таму, але таксама прадказальная.
«Продкі нашы цягам усёй сваёй гісторыі мелі прагу да чытаньня... І сёньня мы любім чытаць. Бо чытаць — гэта па-беларуску!» — пачуеш такія словы на канале «Беларусь-3», і душа ўдзячнасьцю поўніцца, першыя хвіліны хочацца аж да столі скакаць. Па-першае, з прычыны ўдалае спробы зірнуць трохі інакш на беларускую самабытнасьць, па-другое — бо няма звыклага працягу: — «Беларусы — памяркоўны народ, а ішчо ў нас самыя красівыя дзевушкі».
Па сутнасьці Дзень Перамогі ад Новага году нічым не адрозьніваецца... Так паложана, бо мерапрыяціе...
У аздобе скрынкі ці пляшкі віна мацунку 9-11 градусаў усё часьцей гучаць матывы вяртаньня да сямейных каштоўнасьцяў, шанаваньня старэйшых. «Дедушкин рецепт», «Бабушкино»...