Валер Каліноўскі, Прага Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі ўнесены ў сьпіс кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Пра гэта паведамляе газэта “Наша Ніва”.
Радыё Свабода У Шчучынскім раённым судзе пачаўся разгляд справы сябра Партыі БНФ Сяргея Ляшкевіча, якога вінавацяць у крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках). На судзе прысутнічае Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ, які пракамэнтаваў хаду працэсу падчас перапынку ў судовых слуханьнях.
Радыё Свабода Урад Эстоніі вырашыў выдаткаваць 600 тысячаў эстонскіх кронаў (46 тысячаў даляраў) для выплаты стыпэндыяў былым студэнтам зь Беларусі, якія былі выключаныя зь беларускіх ВНУ паводле палітычных матываў.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністры замежных справаў Польшчы і Швэцыі вырашылі пачаць цеснае супрацоўніцтва ў справе дапамогі беларускім студэнтам, якіх выключаюць з ВНУ за палітычную і грамадзкую дзейнасьць.
Радыё Свабода, Прага “Кітай гатовы на прынцыпах мірнага суіснаваньня працягваць разьвіцьцё адносінаў зь Беларусьсю” – пра гэта заявіў сёньня афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Лю Дзянь Чао. Ён дадаў, што “Кітай паважае выбар шляху, зроблены беларускім народам”.
Радыё Свабода Іран набліжаецца да скачка ў галіне навукі й тэхналёгіяў, асабліва ў ядзернай галіне. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў амбасадар Ірану ў Беларусі Абдольхамід Фэкры. Амбасадар таксама адзначыў, што пазыцыі Ірану й Беларусі супадаюць у многіх міжнародных пытаньнях і асабліва добра складваецца супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы.
Радыё Свабода Пракуратура Заводзкага раёну Менску прызнала законнымі дзеяньні супрацоўнікаў “Алмазу” датычна Аляксандра Казуліна падчас падзеяў 25 сакавіка. Абарона былога кандыдата на прэзыдэнта заяўляе, што будзе абскарджваць рашэньне пракуратуры.
Радыё Свабода У Менску на тэрыторыі Вайсковай акадэміі адкрываецца помнік Феліксу Дзяржынскаму. Манумэнт зьяўляецца дакладнай копіяй помніка, што стаяў у Маскве каля будынку КДБ, але быў зьнесены пасьля правалу жнівеньскага путчу ў Маскве.
Радыё Свабода Лідэр расейскай партыі “Яблоко” выказаў такое меркаваньне сёньня падчас онлайн-інтэрвію ў рэдакцыі “Газеты.Ru”. Ён адзначыў, што ў 2008 годзе, калі скончыцца другі тэрмін расейскага прэзыдэнта, Пуцін можа й не сысьці.
Ігар Карней, Менск Сёньня падчас брыфінгу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі кіраўнік упраўленьня інфармацыі гэтага ведамства Андрэй Папоў пацьвердзіў, што Беларусь мае намер абмежаваць палёты ў паветранай прасторы самалётаў авіякампаній ЗША і Канады. Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС, у прыняцьці такога рашэньня Беларусь кіруецца выключна прынцыпамі сымэтрычнасьці.
Радыё Свабода, Берасьце Кнігу пад назовам “Украінське відродження на Берестейщині у 80—90-х роках XX стогоддя” немагчыма набыць у берасьцейскіх кнігарнях і замовіць у бібліятэцы.
Радыё Свабода Актывіста рабочага руху з Воршы Мікалая Разумава будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Пракуратура завяла крымінальную справу супраць спадара Разумава неўзабаве пасьля ягонага выступу на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіла ў Воршы 24-га лютага. Колішні лідар рабочага руху, якога добра ведаюць амаль усе аршанцы, публічна выказаў меркаваньне, што кіраўнік дзяржавы мае дачыненьне да забойства Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара.
Радыё Свабода Расею на саміце прадстаўляе прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, Эўразьвяз – фэдэральны канцлер Аўстрыі (краіна, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе) Вольфганг Шусэль, прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Уладзімер Пуцін выкарыстоўвае Аляксандра Лукашэнку дзеля таго, каб не сустракацца са сваім польскім Калегам Лехам Качыньскім – такую выснову можна зрабіць з апошніх публікацыяў у польскай прэсе і меркаваньняў адмыслоўцаў.
Радыё Свабода Юрыст Юры Чавусаў камэнтуе выступ Лукашэнкі ў рамках перадачы "Праскі акцэнт".
Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандр Казулін назваў “вяртаньнем да савецкіх часоў” пасланьне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парлямэнту, зь якім той выступіў 23 траўня.
Валер Каліноўскі, Прага Заўтра ў Сочы адбудзецца чарговы саміт Расея — Эўразьвяз. Напярэдадні сустрэчы ў Эўракамісіі паведамілі, што ў парадку дня будуць пытаньні энэргетычнага супрацоўніцтва, а таксама сытуацыя ў Беларусі і іншых краінах, якія зьяўляюцца агульнымі суседзямі Расеі і Эўразьвязу.
Радыё Свабода “Эўразьвяз вельмі занепакоены развіцьцём сытуацыі ў Беларусі”, – заявіў сёньня старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.
Радыё Свабода Учора ў сваім пасланьні Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка назваў Кітай “галоўным прыярытэтам беларускай зьнешняй палітыкі”. Сёньня і МЗС, і кіраўнік міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец тлумачылі, што азначае гэтая тэзы прэзыдэнцкага пасланьня.
Радыё Свабода Вядучая нямецкая авіякампанія “Люфтганза” адной зь першых адрэагавала на ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымай забароны для заходніх самалётаў ляцець празь беларускую тэрыторыю.
Радыё Свабода 23 траўня ў размове з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што загадаў ужыць адэкватныя захады да ЗША й Канады, якія адмовілі ў пасадцы на сваёй тэрыторыі ўрадаваму самалёту зь беларускай дэлегацыяй, якая кіравалася на Кубу. У Дзяржаўным камітэце авіяцыі кажуць, што тэхнічна выканаць распараджэньне кіраўніка краіны нескладана, аднак падобныя захады могуць выклікаць ланцуговую рэакцыю, далучаючы да канфлікту іншыя краіны.
Ганна Соўсь, Менск Аляксандар Лукашэнка, адказваючы 23 траўня на пытаньне пра лёс незалежных газэтаў, заявіў, што ня ведае пра тое, што большасьць зь іх пазбаўленая магчымасьці друкавацца й распаўсюджвацца ў Беларусі. Кіраўнік Беларусі паабяцаў разабрацца ў сытуацыі, якая склалася з выхадам і распаўсюдам шэрагу недзяржаўных СМІ. Як ацэньваюць гэтыя заявы й намеры рэдактары недзяржаўных выданьняў?
Радыё Свабода Латвія можа стаць першай краінай Эўразьвязу, якая пачне выдаваць бясплатныя візы грамадзянам Беларусі. З адпаведнай рэкамэндацыяй выступіў камітэт ураду Латвіі. Ён прапануе зрабіць візы для грамадзянаў Беларусі бясплатнымі ўжо з 1 чэрвеня.
Алесь Дашчынскі, Менск Сябра Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін бярэ ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў у Рызе, ініцыяваных парлямэнтам Латвіі. Адмысловая дэпутацкая група дзеля падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі арганізавала сустрэчы й дыскусіі ў парлямэнце Латвіі адносна сытуацыі ў Беларусі. Парлямэнтароў Латвіі цікавяць мінулыя прэзыдэнцкія выбары й сытуацыя ў краіне пасьля іх. Заплянаваныя таксама сустрэчы з кіраўнікамі дэпутацкіх камісіяў у эўрапейсіх і замежных справах.
Радыё Свабода Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі, якая ажыцьцяўляе функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу, у распаўсюджаным сёньня паведамленьні для мэдыяў ухваліла рашэньне Міністэрства юстыцыі Беларусі адклікаць пазоў дзеля ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Радыё Свабода Сёньня на сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Вячаславам Сіўчыкам. Поўны тэкст размовы можна пабачыць старонцы форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .
Любоў Лунёва, Менск Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” пачалі кампанію за вызваленьне Зьмітра Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Яны патрабуюць спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі. Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Зьмітра Драздова й Алеся Стральцова затрымалі 17 траўня, калі тыя ішлі ў будынак суду Маскоўскага раёну Менску. На наступны дзень іх арыштавалі за дробнае хуліганства. Спэцназаўцы сьведчылі ў судзе, што хлопцы нецэнзурна лаяліся.
Радыё Свабода Латвія можа стаць першай краінай Эўразьвязу, якая будзе выдаваць бясплатныя візы грамадзянам Беларусі. З адпаведнай прапановай выступіў камітэт ураду Латвіі. Ён прапануе зрабіць візы для грамадзянаў Беларусі бясплатнымі ўжо з 1 чэрвеня.
Радыё Свабода Аршанцаў Сяргея Каржова і Максіма Булыгіна ўчора выклікалі ў пракуратуру, каб узяць паказаньні пра дзейнасьць незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Некалькі дзён таму на допыце у КДБ пабываў яшчэ адзін моладзевы актывіст з Воршы, Ігар Казьмярчак. Пагутарыўшы зь сябрамі, ён кажа, што пытаньні ў абедзьвюх установах задавалі тыя самыя.
Радыё Свабода Польскія мэдыі камэнтуюць сёньня ўчорашняе пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу, а таксама чарговыя захады беларускіх ўладаў супраць малога бізнэсу.
Радыё Свабода “Беларусь – гэта праблема ня толькі палякаў, але ўсёй Эўропы”, заявіў маршалак польскага Сэнату Багдан Барусэвіч.
Радыё Свабода У чацьвер, 25 траўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні нашых слухачоў будзе адказваць Юры Хадыка. Званіце яму па менскім нумары 290-39-52 (код сталіцы 8-017). Вы можаце таксама пакінуць пытаньне на кругласутачны аўтаадказьнік (290-39-52), паслаць SMS (391-22-24) ці электроннае паведамленьне (rferl.minsk@gmail.com).
Радыё Свабода, Прага Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да Нацыянальнаму сходу. Прэзыдэнцкія пасланьні паводле задумы ўяўляюць сабой выкладаньне задачаў, якія ўлада лічыць першаступеннымі і для сябе, і для ўсяго грамадзтва. Значэньне сёньняшняга пасланьня тым больш важнае, што яно – першае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і можа разглядацца, як пэўная праграма трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі.
Радыё Свабода 22 траўня палітычная рада дэмакратычных сілаў ухваліла стратэгію аб’яднанай апазыцыі на бліжэйшую пэрспэктыву. Сёньня гэты дакумэнт мяркуецца апублікаваць у інтэрнэце. Пра стратэгію, якая будзе рэалізаваная ў рамках агульнанацыянальнай кампаніі “За свабоду”, мы папрасілі выказацца вядомых у краіне палітыкаў.
Юры Сьвірко, Кіеў Сёньня ў Кіеве прайшоў саміт ГУАМ – сустрэча прэзыдэнтаў Грузіі, Украіны, Азэрбайджану й Малдовы. Яны падпісалі статут новай міжнароднай арганізацыі, яка будзе называцца “За дэмакратыю і эканамічнае разьвіцьцё – ГУАМ”. Сталы сакратарыят гэтай арганізацыі будзе разьмешчаны ў Кіеве. На саміце шмат казалі пра долю СНД са штаб-кватэрай у Менску.
Любоў Лунёва, Менск Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty Inernational” у штогадовай справаздачы адзначыла пагаршэньне сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Апазыцыя згодная з высновамі праваабаронцаў; прадстаўнікі ўладаў лічаць справаздачу палітычна ангажаванай.
Радыё Свабода Сёньяшняе пасланьне Аляксандра Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу камэнтуюць беларускія палітыкі й грамадзкія дзеячы.
Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем да беларускага народу й Нацыянальнага сходу. Канстытуцыяй прадугледжана, што кіраўнік дзяржавы агучвае такую прамову штогоду, каб вызначаць прыярытэты разьвіцьця краіны.
Алег Грузьдзіловіч, Менск У пракуратуры Менску не задаволілі хадайніцтва адвакатаў аб зьмене меры стрыманьня для Аляксандра Казуліна й працягнулі тэрмін расьсьледаваньня ягонай справы. Абарона былога кандыдата ў прэзыдэнты не выключае, што зьвернецца ў суд.
Юры Сьвірко, Кіеў
Радыё Свабода Якое пасланьне атрымалі беларускія грамадзяне ад Лукашэнкі? Камэнтар сёньняшніх удзельнікаў перадачы "Экспэртыза Свабоды":
Радыё Свабода Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава зьвяртае ўвагу на тое, што сёньня прагучала найкарацейшае пасланьне прэзыдэнта з тых, што ёй даводзілася чуць падчас працы ў парлямэнце.
Радыё Свабода У сваім пасланьні Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо існуе грамадзянская супольнасьць. Заявы Лукашэнкі камэнтуе прадстаўнік Асамблеі няўрадавых арганізацый Вацлаў Арэшка.
Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем да Нацыянальнага сходу. Паводле Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выступае з такой прамовай штогод, каб вызначаць прыярытэты разьвіцьця краіны.
Радыё Свабода У сваім звароце да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка апрача іншага акцэнтаваў увагу і на замежнапалітычных пытаньнях. Паводле ягоных словаў, "цяпер зьнешнепалітычнае становішча ў сьвеце настолькі хісткае, што любыя непрадуманыя дзеяньні могуць прывесьці да непапраўных наступстваў".
Радыё Свабода У пасланьні да Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў ролю і дзейнасьць мясцовых саветаў. Ён казаў пра тое, што многія зь іх карыстаюцца невялікім аўтарытэтам у грамадзтве. Кіраўнік Беларусі зьвярнуў увагу на тое, што апазыцыянэры становяцца дэпутатамі мясцовых саветаў не таму, што іх падтрымліваюць людзі, а таму што няма даверу мясцовым уладам.
Радыё Свабода У сваім звароце да Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка апрача іншага акцэнтаваў увагу на будучых выбарах ў мясцовыя саветы. Паводле кіраўніка Беларусі, людзі могуць аддаць перавагу апазыцыйнаму дэпутату не таму, што той будзе добрым дэпутатам, а з той прычыны, што няма даверу дзейнаму мясцоваму савету. У сваёй прамове Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліваў важнасьць дэбюракратызацыі грамадзтва.
Загрузіць яшчэ