Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Выступ Лукашэнкі – адзін зь першых, дзе ён займае абарончую пазыцыю"


Радыё Свабода Юрыст Юры Чавусаў камэнтуе выступ Лукашэнкі ў рамках перадачы "Праскі акцэнт".

(Чавусаў: ) “Я лічу, што выступ Лукашэнкі – адзін з самых цікавых за апошні час. Што кінулася ў вочы – што прамова была надзіва сугучнай таму, што робіць беларуская апазыцыя. Мы бачым апазыцыйную ініцыятыву па стварэньні шырокага грамадзкага руху, а ў прамове Лукашэнкі палова прысьвечаная пытаньням грамадзянскай супольнасьці, так як ён яе разумее.

Выступ Лукашэнкі – адзін зь першых, дзе ён займае абарончую пазыцыю, рэагуе на тыя выклікі, якія яму кідае беларуская палітычная альтэрнатыва ў шырокім сэнсе. Я лічу, што гэта вынік той палітычнай кампаніі, якую зладзіў Аляксандр Мілінкевіч падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Зрэшты, нейкага падобнага выступу Лукашэнкі варта было чакаць, бо яшчэ нядаўна адзін з галоўных ідэёлягаў існуючага рэжыму, спадар Праляскоўскі, ужо выказваўся пра імкненьне пабудаваць карпаратыўную дзяржаву ў Беларусі.

Што да ініцыятывы стварэньня адзінага прапрэзыдэнцкага руху, то тут Лукашэнка вельмі какетліва адзначыў, што адміністратыўнымі рычагамі ён гэтага рабіць ня будзе, і толькі калі будзе памкненьне зьнізу, вось тады – так... Я лічу, што гэта сымбалічна і, напэўна, бліжэйшым часам, нейкая такая “ініцыятыва зьнізу” павінна паўстаць.

Але я ня думаю, што гэта зьменіць характар рэжыму. Думаю, што ў адміністрацыі прэзыдэнта ёсьць розныя плыні, і відаць, хтосьці ў якасьці палітычнага праекту прасоўвае ініцыятыву нейкай прапрэзыдэнцкай партыі альбо руху. Напэўна, тут нейкая гульня адміністратыўных клянаў, бо шмат хто ў адміністрацыі бачыць, як расьце БРСМ, і хоча стварыць нешта такое ж, але “дарослае”. (Чытаць увесь тэкст перадачы "Праскі акцэнт")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG