Сябру Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Яну Дзяржаўцаву дахаты прынесьлі позву ў Кастрычніцкі РАУС. Яго выклікаюць 30 красавіка, каб узяць тлумачэньні наконт пікету, што яны правялі на ўгодкі чарнобыльскай трагедыі разам з аднапартыйцам Віталем Каваленкам, братам вядомага актывіста Сяргея Каваленкі.