Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША паабяцаў Саньнікаву прынцыповую пазыцыю па Беларусі


Джо Байдэн, Андрэй Саньнікаў і Джон Маккейн
Джо Байдэн, Андрэй Саньнікаў і Джон Маккейн

«Бяз гальштукаў абмеркавалі Беларусь зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і сэнатарам Маккэйнам», напісаў у сваім блогу ў Facebook былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Андрэй Саньнікаў.

Паводле Саньнікава, абодва палітыкі прасілі перадаюць сваю падтрымку беларускаму народу, — паведамляе сайт Хартыі’97.

У амэрыканскім горадзе Сэдона (штат Арызона) адбываецца форум «Як мы можам эфэктыўна падтрымаць свабоду і дэмакратыю?»

Віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн адзначыў, што «ЗША падтрымліваюць змагароў за свабоду ў Беларусі і займаюць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прынцыповую пазыцыю. Ніякага прагрэсу ў Беларусі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека не адзначана, наадварот, сытуацыя толькі пагоршылася. Таму пазыцыя ЗША застаецца нязьменнай».

Міхэіл Саакашвілі, Джон МакКейн, Міхаіл Касьянаў і Андрэй Саньнікаў
Міхэіл Саакашвілі, Джон МакКейн, Міхаіл Касьянаў і Андрэй Саньнікаў


У гэты ж час прадстаўнікі уладаў Беларусі спрабуюць кантактаваць з амэрыканскімі ўладамі з дапамогай лістоў. Так, падчас сустрэчы 26 красавіка міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей перадаў праз Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітана Голдрыча ліст дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Кэры, у якім «выкладаюцца пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх стасункаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG