Гарадзенец Віктар Андрэеў, паводле адукацыі юрыст, ня можа знайсьці працу больш за год, жыве разам з маці на яе пэнсію. Кажа, што псыхалягічна вельмі складана. Але лічыць, што зьмяніць свой статус немагчыма бязь зьменаў у грамадзтве.
«Ён стаміўся ад наркотыкаў ды свайго ладу жыцьця. Ён хацеў зьмяніць яго і толькі наважыўся расправіць крылы, як іх абрэзалі», — актора Глеба Багаеўскага асудзілі на 18 гадоў калёніяў.
Андрэй Бандарэнка працягвае змагацца за адмену прысуду, які вынес яму Кастрычніцкі суд Менску паводле артыкула аб злосным хуліганстве. З Магілёўскай турмы ён накіраваў скаргу на прысуд у Камітэт правоў чалавека ААН.
Амэрыканскі фонд «The Saviour» («Спас») http://thesaviourfund.org/ правёў штогадовую дабрачынную акцыю «Па імені Дзяцінства» для гадаванцаў Жодзінскага дзіцячага дому.
Калегія Вярхоўнага суду не задаволіла апэляцыйную скаргу на прысуд Сяргея Вострыкава, якога Гомельскі абласны суд у траўні асудзіў на сьмерць.
У вёсцы Красноўка Нараўлянскага раёну днямі хавалі трактарыста мясцовага лясгасу, 57-гадовага Івана Б. Ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Сёлета ад пачатку збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніка «Альманскія балоты» памежнікі Беларусі і Ўкраіны затрымалі 84 асобы за перасячэньне дзяржаўнае мяжы па-за вызначанымі на гэты час пунктамі пропуску.
Вядомы слонімскі доктар, грамадзкі дзяяч, былы дэпутат раённага савету Іван Шэга памёр 4 кастрычніка ва ўзросьце 63 гадоў.
Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме ва ўзросьце 63 гадоў памёр вядомы доктар і грамадзкі дзяяч, былы дэпутат Слонімскага раённага савету Іван Шэга.
Натальля Красоўская з Барысава, якая ваявала на баку сэпаратыстаў, загінула на Данбасе не пазьней за 2015 год.
Пажылая жыхарка Горадні зьвярнулася да карэспандэнта Свабоды з просьбай дапамагчы ў афармленьні догляду, бо чыноўнікі, як яна кажа, незаслужана ёй у гэтым адмаўляюць.
Віцебшчына традыцыйна лічыцца ці ня самым «чыстым» рэгіёнам, што да наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Але «традыцыйна» — ня значыць «дакладна». А яшчэ — «давярай, але правярай»...
Багатыя краіны паказалі поўную адсутнасьць лідэрства і адказнасьці, прымусіўшы толькі 10 краін, на долю якіх прыпадае менш за 2,5% сусьветнага ВУП, прыняць 56% бежанцаў, гаворыцца ў справаздачы праваабарончай арганізацыі Amnesty International, апублікаванай 4 кастрычніка.
Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў у Менску заявілі пра намер пачаць страйк і арганізаваць сэрыю мітынгаў, калі ўлады будуць праводзіць масавыя праверкі індывідуальных прадпрымальнікаў з канфіскацыямі і штрафамі.
У Польшчы 3 кастрычніка адбываюцца пратэсты супраць магчымай поўнай крыміналізацыі абортаў. Адбываюцца таксама контрaпратэсты прыхільнікаў поўнай забароны абортаў.
Чыноўнік Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін, які прайшоў з расейскім сьцягам на адкрыцьці Паралімпійскіх гульняў, атрымаў сэртыфікат на кватэру ў Падмаскоўі.
3 кастрычніка ў Маскоўскім судзе Менску асудзілі актывіста Арцёма Чарняка, які на дзень выбараў 11 верасьня разам з актывістам Максімам Вінярскім вывесіў у Менску расьцяжку «За сумленныя і вольныя выбары».
Апошні раз пэнсіі павялічылі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў — 1 верасьня 2015 году ўсяго на 5%.
Рэпартаж з заводу ў Бабруйску, на якім з прычыны нізкіх заробкаў рабочы ўчыніў суіцыд.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня адносна грамадзяніна Расеі 1971 году нараджэньня, які за 20 год, з 1994 па 2014, учыніў сэрыю згвалтаваньняў, ахвярамі якіх прызнаныя 35 чалавек.
Маці памерлага ў жодзінскай турме Ігара Барбашынскага патрабуе пакараць вінаватых у яго сьмерці і гарантаваць бясьпеку і жыцьцё малодшага сына Івана, які знаходзіцца ў тым жа СІЗА.
Жанчыны адмаўляюцца выходзіць на працу, выконваць хатнюю працу і займацца сэксам. Новы закон (ён прыняты ў першым чытаньні) пагражае ім за аборт 5 гадамі турмы.
ФСБ Расеі заявіла, што Раман Сушчанка — кадравы супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ўкраіны і мае званьне палкоўніка.
За 2015 год у паветра над Менскам трапіла 146,5 тысяч тон забруджвальных рэчываў, паведамляе Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя на старонках Minsknews.by.
За пяць гадоў, што Аляксандар Барсукоў узначальвае менскую міліцыю, цалкам зьмяніўся аўтапарк патрульных, а радыёсувязь стала лічбавай у фармаце DMR, згадвае ён у інтэрвію «Минскому курьеру». Цяпер пешым патрулям плянамерна выдаюць відэарэгістратары.
Неназваная асоба з Расеі захацела падарыць кватэру функцыянэру Міністэрства спорту Беларусі Андрэю Фомачкіну, які на адкрыцьці Паралімпійскіх гульняў прыстроіўся за беларускімі паралімпійцамі і пранёс расейскі сьцяг.
Адвакат Марк Фейгін прыбыў мінулай ноччу ў СІЗА «Лефортава» ў расейскай сталіцы, дзе падаў заяўку на сустрэчу з затрыманым карэспандэнтам агенцтва «Укрінформ» Раманам Сушчанкам.
Гэта пратэст супраць магчымага ўвядзеньня поўнай забароны абортаў у краіне і крымінальнай адказнасьці для кожнага, хто прычыніцца да сьмерці пачатага дзіцяці, у тым ліку і маці.
Самалёт з пантыфікам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева ў Баку сёньня раніцай.
У краіне 117 тысяч настаўнікаў. Іх заробкі заўважна ніжэйшыя за сярэднія па краіне.
Сямейны інклюзіўны тэатар «i», у склад якога ўваходзяць прафэсійныя акторы і дзеці з аўтызмам, адкрые сэзон 5 кастрычніка ў менскім Палацы культуры вэтэранаў зь беларускамоўным м'юзыклам «Флейта-чарадзейка».
Актывісты і валянтэры грамадзкага аб’яднаньня «Экапраект» наладавалі грузавік сьмецьця, прыбіраючы вытокі невялікай магілёўскай ракі Дзебры.
Ва ўсходняй частцы сырыйскага гораду Алепа, якую кантралююць паўстанцы, пад авіяўдары зноў трапіў найбуйнейшы ў гэтым раёне шпіталь М-10.
Тысячы людзей прыйшлі да будынку польскага парлямэнту у Варшаве, адзеўшыся ў чорнае і пад лёзунгам «Жарты прэч. Маё цела — мая справа!».
Помнік «Маладой бульбе» прэзэнтаваў на магілёўскім фэстывалі «Дранік-фэст» мясцовы скульптар Андрэй Вераб’ёў.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у сваім Фэйсбуку, што ў двары ягонага дома дзяжурыць міліцыя — актывіст не выключае, што ён будзе затрыманы напярэдадні сёньняшняга пікета.
30 верасьня ў Ізраілі пахавалі былога прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які нарадзіўся ў Беларусі, у мястэчку Вішневе на Валожыншчыне, у 1923 годзе.
Упраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму адрэагавала на публікацыі ў незалежных СМІ пра сьмерць актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Томаса Якавіцкага.
Блогера Эдуарда Пальчыса перавялі 30 верасьня ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.
Група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвала экспанаты выставы пераможцаў конкурсу дакумэнтальнага фота «Прямой взгляд», сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
На лаве падсудных 55-гадовы Аляксандар Радкевіч, раней засуджаны, які жыве ў Менску на Магілёўскай вуліцы і стаіць на ўліку як залежны ад алькаголю. Вядзе працэс судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
На пахаваньне Пэрэса прыляцелі лідэры дзясяткаў краінаў сьвету: ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Палестыны і іншых, у тым ліку прэзыдэнты суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны.
У маскоўскай Вышэйшай школе эканомікі 28 верасьня прайшоў вечар памяці беларускага журналіста Паўла Шарамета, забітага ў Кіеве 20 чэрвеня.
Маёй „творчай рэзэрвацыяй“ стаў паб у Віцебску», — малады выкладчык Сяргей Русецкі пра своечасовасьць зьмены прафэсіі.
Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка прысьвяціў забітаму ў Кіеве журналісту Паўлу Шарамету сваю прэмію «Зроблена ў Расеі».
Цела 38-гадовага мужчыны, які працаваў сьлесарам на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, знайшлі ў падвале прадпрыемства ўвечары 27 верасьня.
Усеагульны сход сузаснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) прызначыў былога дырэктара адміністрацыі Ўнівэрсытэту Орхуса, другога па велічыні ўнівэрсытэту Даніі, Ёргена Ёргенсэна выканаўцам абавязаў рэктара.
Суд Лідзкага раёну прысудзіў дзяўчыне два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову за распаўсюд у інтэрнэце хлусьлівых зьвестак, якія ганьбяць асобу, піша «Лідская газета».
Суд Бабруйскага раёну вынес 28 верасьня прысуд па справе жыхара Бабруйска, які гандляваў у буйным памеры наркатычнымі рэчывамі, ад якіх памерлі чатыры чалавекі.
Дзярждэпартамэнт заклікаў іншыя краіны аказаць дапамогу ў расьсьледаваньні.
Загрузіць яшчэ