Маёй „творчай рэзэрвацыяй“ стаў паб у Віцебску», — малады выкладчык Сяргей Русецкі пра своечасовасьць зьмены прафэсіі.
Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка прысьвяціў забітаму ў Кіеве журналісту Паўлу Шарамету сваю прэмію «Зроблена ў Расеі».
Цела 38-гадовага мужчыны, які працаваў сьлесарам на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, знайшлі ў падвале прадпрыемства ўвечары 27 верасьня.
Усеагульны сход сузаснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) прызначыў былога дырэктара адміністрацыі Ўнівэрсытэту Орхуса, другога па велічыні ўнівэрсытэту Даніі, Ёргена Ёргенсэна выканаўцам абавязаў рэктара.
Суд Лідзкага раёну прысудзіў дзяўчыне два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову за распаўсюд у інтэрнэце хлусьлівых зьвестак, якія ганьбяць асобу, піша «Лідская газета».
Суд Бабруйскага раёну вынес 28 верасьня прысуд па справе жыхара Бабруйска, які гандляваў у буйным памеры наркатычнымі рэчывамі, ад якіх памерлі чатыры чалавекі.
Дзярждэпартамэнт заклікаў іншыя краіны аказаць дапамогу ў расьсьледаваньні.
Ва Ўкраіне вырашана аддаць зямлі парэшткі Рыгора Катоўскага, якія да гэтага часу захоўваліся ў маўзалеі ў Падольску (былы Катоўск).
Ад імя Лабадзенкі дрыжаць менскія чыноўнікі, прычым ня толькі дробныя начальнікі камунальных гаспадарак, але і чыны ў пагонах з ДАІ ці з Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС, супрацоўнікі іншых міністэрстваў.
22-гадовая амэрыканская журналістка лібійскага паходжаньня Нур Тагуры зьнялася для вокладкі часопісу Playboy не ў аголеным выглядзе, а ў кедах, штанах і скураной куртцы. Яна заклікае жанчын да сьціпласьці.
Раніцай у сераду, 28 верасьня ня стала Шымона Пэрэса. 92-гадовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, экс-прэзыдэнт Ізраілю з 13 верасьня знаходзіўся ў шпіталі каля Тэль-Авіву пасьля перанесенага два тыдні таму інсульту. Пэрэс пакінуў па сабе двух сыноў і дачку, меў шасьцёх унукаў.
Былы прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ізраілю Шымон Пэрэс, які мапёр у ноч на 28 верасьня, стаў донарам органаў пасьмяротна, паведамляе The Jerusalem Post.
Рэпартаж Свабоды з рынку «Цэнтральны» ў Горадні.
Ва ўрадзе Расеі абмяркоўваецца законапраект аб увядзеньні плацяжу для працаздольных грамадзян, не зарэгістраваных афіцыйна на працы, паведаміла ў ходзе пасяджэньня Савета Фэдэрацыі віцэ-прэмʼер Вольга Галадзец.
За студзень-жнівень 2016 году ў Беларусі на працу былі прынятыя 402,8 тысячы чалавек, а звольненыя 494,7 тысячы, вынікае са зьвестак Белстату.
У Стоўпцах не адбыўся суд у адміністрацыйнай справе дырэктара запраўкі United Company Віталя Кулака. Дырэктару пагражае ад 20 да 50 базавых велічыняў штрафу за парушэньне парадку распаўсюду інфармацыі.
Адзін з заснавальнікаў і дырэктар стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Інстытуце Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі даў інтэрвію «Хартыі-97». Праграма Каліноўскага не закрылася, а рэфармавалася, пацьвярджае ён.
Вярхоўны Суд апублікаваў дэталі справы 25-гадовай грамадзянкі Беларусі, якой далі 12 гадоў калёніі агульнага рэжыму за перавозку паўтары таблеткі экстазі. Імя жанчыны не называецца цалкам: суд пра яе піша, як пра «Б.».
Першы намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Дзьмітры Старажук паехаў у Нідэрлянды, дзе ў сераду павінны апублікаваць вынікі расьсьледаваньня катастрофы Боінга-777 у Данбасе.
У сераду раніцай у шпіталі пад Тэль-Авівам памёр былы прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ізраілю Шымон Пэрэс.
Разьвітаньне зь Юрыем Базанам адбылося ў Міханавічах. Яму было 53 гады, а памёр ён, паводле папярэдніх зьвестак, ад інсульту. На тутэйшых могілках пахаваныя ягоныя бацькі.
Карэспандэнт Свабоды вырашыў наведаць 4-ты інтэрнат Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, каб на свае вочы ўбачыць, ці бясьпечныя там умовы.
На могілках Камяніца Жыравецкая пад Берасьцем адкрылі помнік Алесю Чаркашыну, які летась загінуў ва Ўкраіне.
Сузаснавальнік і былы гендырэктар, а цяпер дырэктар па бізнэсе першага буйнога краўдфандынгавага сайту Indiegogo Слава Рубін выступіць у Менску на канфэрэнцыі.
Рэпартаж Свабоды зь вёскі Дубна Мастоўскага раёну, дзе з прычыны сьвіной чумы сялянам забаранілі гадаваць на сваіх падворках сьвіней.
На адкрыцьці помніка прысутнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку бацькі Міхаіла Жызьнеўскага — іншага беларуса, які загінуў ва Ўкраіне, а таксама сустаршыня БХД Павал Севярынец, праваабаронца Натальля Гарачка-Басалыга і іншыя.
У адкрытай базе вышуку Інтэрполу ў вышуку ад Беларусі пазначаныя 174 асобы розных нацыянальнасьцяў (156 мужчын і 18 жанчын). Інтэрпол шукае 156 чалавек, якія маюць беларускае грамадзянства.
Такія вынікі апублікаванага Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) дасьледаваньня пра ўзьдзеяньне забруджанага паветра на здароўе людзей.
Падатковая інспэкцыя стала рассылаць патэнцыйным плацельшчыкам «падатку на дармаедаў» афіцыйныя паведамленьні пра неабходнасьць у найкарацейшыя тэрміны зьявіцца ў інспэкцыю для тлумачэньняў наконт удзелу ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў.
27 верасьня ў 15.30 у судзе Чыгуначнага раёну Гомелю мае разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненьні да кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП, нядаўняга кандыдата ў дэпутаты парлямэнту і назіральніка на выбарах Уладзімера Няпомняшчых.
Ад 29 красавіка 2016 году за кратамі знаходзіцца беларускі актывіст Дзьмітры Паліенка, затрыманы падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса».
На могілках пад Берасьцем 27 верасьня адбудзецца адкрыцьцё помніка Алесю Чаркашыну — беларусу, які загінуў летась у зоне АТА ва Ўкраіне.
11 кастрычніка суд Цэнтральнага раёну Менску (судзьдзя Валеры Есьман) пачне разгляд крымінальнай справы супраць раварыста Зьмітра Паліенкі.
У акцыянэрным таварыстве «Гомельшкло» абавязваюць працаўнікоў здаваць фізкультурныя нормы — падобныя да тых, якія існавалі ў былым СССР.
Падатковая патрабуе 146 мільёнаў недэнамінаваных рублёў зь лідзкага прадпрымальніка, якога 5 гадоў таму прызналі чыстым ад даўгоў.
«Ініцыятыва паходзіла ад супольнасьці „Курапаты“ — каб там усталяваць крыжы ад розных гарадоў. І ператварыць Курапаты ў мэмарыял для ўсёй Беларусі», тлумачыць актывіст Мікола Шарах.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, ён можа выйсьці на волю 18 сьнежня 2016 году.
Уцякач з Ірану Мэрхдад Джамшыдыян не зьявіўся на прэсавую канфэрэнцыю, якую ў офісе руху «За свабоду» зладзілі беларускія праваабаронцы і палітыкі ў яго падтрымку.
Беларуску Дарʼю, якая вярнулася з Паўночнага Кіпру, маючы пры сябе 1,5 таблеткі экстазі, асудзілі на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе «Менск-Навіны».
Валянтэры праваабарончай ініцыятывы Human Constantа даставілі цёплыя рэчы і лекі зь Менску ў Берасьце, дзе жывуць некалькі тысяч уцекачоў з Чачні.
Музычны партал Tuzin.fm абвясьціў пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай 3.0». Вызначаныя журы пераможцы падзеляць прызавы фонд у 1500 эўра.
Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ) апублікаваў новую ўцечку зьвестак пра афшорныя кампаніі, атрыманую ад газэты Süddeutsche Zeitung.
Па факце сьмерці ў Менску 23 верасьня замежнага студэнта 1995 года нараджэньня распачатая праверка, па выніках якой будзе дадзеная прававая ацэнка здарэньню.
Згодна са сьвежымі зьвесткамі Белстату, сярэдні заробак у Беларусі за жнівень 2016 году склаў 750 рублёў 30 капеек, альбо 382,7 даляра па курсе на 1 верасьня.
Беларус — баявік «ЛНР» Іван Яравы, чыя справа раней атрымала вялікі рэзананс у беларускіх СМІ, ужо больш за месяц знаходзіцца ў Беларусі і спрабуе вярнуцца да мірнага жыцьця.
Апошняй спробай уратаваць парк, дзе праваслаўная царква разам зь мясцовымі ўладамі хочуць зьнішчыць больш за 200 дрэваў, стаў пісьмовы зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
24 верасьня на 54 гаду жыцьця памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юры Базан.
Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у зборы гуманітарнай дапамогі для чачэнцаў, якія ўжо некалькі месяцаў жывуць у Берасьці і штодня спрабуюць атрымаць прытулак у Польшчы.
Рыцарскімі баямі, наданьнем цэнтральнай плошчы імя Пятра Мсьціслаўца, вяртаньнем гістарычных назваў дзьвюм вуліцам, падрамантаванымі старымі будынкамі — адзначыліся сёлетнія абласныя Дажынкі ў Мсьціславе.
У Мюнхенскай лякарні ў суботу, 24 верасьня, ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы вязень нацысцкіх канцлягераў пісьменьнік і мастак Макс Мангаймэр.
Загрузіць яшчэ