Сямʼя Равенкаў са Слоніма, у якой шасьцёра дзяцей, ня мае на першы ўзнос для будаўніцтва кватэры 3600 новых рублёў, або старымі 36 мільёнаў. У крэдыце банкі ім адмовілі.
Новы старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у інтэрвію Свабодзе распавёў пра тое, чым будзе займацца камісія, пра новую рэдакцыю Кодэксу аб адукацыі, аптымізацыю колькасьці ВНУ, камэрцыялізацыю навукі.
На Берасьцейшчыне здарыўся канфлікт паміж сям’ёй фэрмэра і АМАПам. У выніку супраць фэрмэра Аляксандра Бельчука завялі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам, а ягонага брата Мікалая зьвезьлі супрацоўнікі АМАП.
У Беларусі забароняць будаваць шматкватэрныя дамы бяз пандусаў. Такая норма замацаваная ва ўрадавай пастанове. Таксама абавязковым стане кантроль цеплаізаляцыі ў пабудаваным доме.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся суд над заснавальнікам сайту 1863х.com Эдуардам Пальчысам, якога праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнем.
Зьмяніўся кіраўнік аднаго з найбуйнейшых гатэляў Беларусі — дырэктарам гатэлю «Мінск» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі цяпер зьяўляецца Назгуль Таламушава.
У міжнародны дзень без паперы збор макулятуры ў Менску скончыўся скандалам.
Напярэдадні закрытага судовага працэсу над Эдуардам Пальчысам, які пачынаецца 14 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе, Свабода запытала ў вядомых беларусаў, што яны думаюць пра крымінальны перасьлед заснавальніка сайта 1863х.com.
Два гады таму, у лістападзе 2014 году, віцебскі актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і ягоныя аднадумцы распавялі грамадзкасьці пра невядомае пахаваньне каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну.
Дырэктаркай рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гатэль Мінск» прызначаная жонка зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
У Бангкоку памёр кароль Тайлянду Пхуміпон Адульядэт (Рама ІХ).
Песьні Дылана былі сярод першых у маім рэпэртуары, бо іх часта выконвала мой ідал і ягоная колішняя каханка і муза Джоўн Баез.
Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан «за стварэньне новых паэтычных выразаў у межах вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі».
Сёньня на 91-годзе жыцьця памёр італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага мастацтва і жывапісец Дарыё Фо.
Дзьве жанчыны абвінавацілі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў сэксуальных дамаганьнях.
Артыкул «5 прычын, зь якіх Украіна пераможа РФ» Эдуарда Пальчыса, што ў блогу 1863х выступаў пад псэўданімам Джон Сільвэр, быў у ліку 9 артыкулаў, прызнаных экстрэмісцкімі судом Цэнтральнага раёну Менску.
Эдуард Пальчыс у СІЗА чытае Эвангельле і Жорж Санд, а таксама піша заявы ў Сьледчы камітэт, каб той праверыў на экстрэмізм сайт «Спутник и погром».
Ініцыятары звароту да Аляксандра Лукашэнкі і да кіраўніцтва вобласьці атрымалі адказ на свой калектыўны ліст, які падпісалі некалькі соцень нязгодных з будаўніцтвам новага сабору ў гарадзкім парку.
Праваабаронца Наста Лойка пракамэнтавала ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды прысуд грамадзкаму актывісту Зьмітру Паліенку.
Лістападаўскі нумар часопісу прысьвечаны ўплыву тэхналёгій на розныя сфэры чалавечага жыцьця
Год таму ў Стакгольме было названае імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры: Сьвятлана Алексіевіч.
Навошта ў Беларусь прыяжджаў стрыечны брат брытанскай каралевы?
Перасяленцы з Казахстану і ўцекачы з Данбасу, якія ў пошуках лепшай долі вырашылі спыніцца ў Беларусі, пакідаюць свае дамы, пажыўшы і папрацаваўшы ў СПК, і зьяжджаюць.
У Маскве невядомыя напалі на дачку Фёдара Емяльяненкі, прэзыдэнта Саюзу зьмяшаных баявых адзінаборстваў Расеі.
Што зьмянілася за год у краіне Нобэлеўскай ляўрэаткі.
Пра што сьведчыць першы дзень працы Палаты Прадстаўнікоў новага скліканьня?
Кастрычніцкі раённы суд Менску прызнаў праваабаронцу з Самары Марыю Рымар вінаватай у заведама лжывым паведамленьні пра небясьпеку ў менскім аэрапорце.
Беларусь зьяўляецца лідэрам сярод 17 краінаў, якія блякуюць праект новай гарадзкой стратэгіі, распрацаванай ААН, у якой прадугледжаныя правы геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў.
Жыхар райцэнтру Глуск, што на Магілёўшчыне, Ігар Кірын дамагаецца пакараньня вінаватых, як ён сьцьвярджае, у фальшаваньні вынікаў галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
На Гомельшчыне міліцыя выдаляе з краіны 48 замежнікаў — яны парушылі беларускае заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.
Былы журналіст рэчыцкай газэты «Дняпровец» Андрэй Мядзьведзеў заяўляе, што быў звольнены з палітычных матываў. Галоўны рэдактар гэта адмаўляе.
Кампанія за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш #Геніюш2016 распачалася ўлетку. На яе першым этапе актывісты «Моладзі БНФ» сабралі больш за 1200 подпісаў.
Кастрычніцкі раённы суд Менску прызнаў праваабаронцу з Самары Марыю Рымар вінаватай у заведама лжывым паведамленьні пра небясьпеку і прызначыў ёй пакараньне ў выглядзе штрафу на 100 базавых велічынь, што складае 2100 рублёў.
Грамадзкі актывіст, удзельнік красавіцкай акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьміцер Паліенка асуджаны Цэнтальным судом Менску на 2 гады зьняволеньня з двухгадовай адтэрміноўкай.
Былая студэнтка Казахскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў Енлік Сыдыкава абвінаваціла міністра ў сэксуальных дамаганьнях і апублікавала сваю заяву ў сацыяльных сетках.
Дырэктар цэнтру інфармацыйных тэхналёгіяў Менгарвыканкаму Алег Сядзельнік расказаў агенцтву Minsknews пра пляны зрабіць партал скаргаў на камунальнікаў «Мой горад» (115.бел) агульнарэспубліканскім (пакуль сэрвіс працуе толькі ў Менску).
Беларусь аказалася адной з самых горшых у сфэры фінансавай асьветы, сьцьвярджае ў дасьледаваньні міжнародная Арганізацыя эканамічнай супрацы і разьвіцьця. Тэставаньне на тэму фінансаў праводзілася сярод 52 тысяч чалавек у 30 краінах.
Новыя цэны пачынаюць дзейнічаць ад 12 кастрычніка.
На чарговым пасяджэньні, у якім удзельнічалі паўтара дзясятка чалавек, прысутнічаў і заснавальнік ды нязьменны кіраўнік «Беларускага размоўнага моўнага клюбу» Андрэй Бугай, які пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Праваабаронцы заяўляюць, што іранская дзяўчына, якую аддалі замуж у 15 гадоў і абвінавацілі ў забойстве мужа, можа быць пакараная сьмерцю ў найбліжэйшыя дні.
Расея зьмяніла правілы ўезду для грамадзян Эўразьвязу, якія ўяжджаюць на тэрыторыю РФ на аўтамабілі празь беларускую мяжу.
Аховы ў ГЦ «Новая Эўропа» няма, а ёсьць толькі адміністратары. І закон гэта дазваляе.
Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) прысудзіў 23 тысячы эўра кампэнсацыі жыхару Чэбаксар, якога з гірай на руках выкінулі з акна аддзелу паліцыі.
Алесь Таўстыка, які ад заснаваньня руху «За свабоду» зьяўляецца яго сябрам, а цяпер і сябрам Рады, зьвярнуўся да сваіх калегаў з заявай.
У жалобнай залі на Даўгінаўскім тракце ў Менску адбылося разьвітаньне з прадпрымальніцай Аленай Александронец, якая загінула ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» 8 кастрычніка.
Трагічны выпадак у ГЦ «Эўропа», падчас якога непаўналетні студэнт адной зь менскіх ВНУ напаў на людзей, у выніку чаго загінула жанчына, выклікаў дыскусію наконт таго, ці маюць права журналісты называць поўнае імя і прозьвішча падазраванага.
Лідзкі чыноўнік патлумачыў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што абавязковая падпіска на дзяржаўныя выданьні спрыяе правядзеньню інфармацыйнай работы з насельніцтвам на больш высокім узроўні.
Бацька 17-гадовага Улада К. не разумее, як яго сын мог учыніць напад у ГЦ «Эўропа», і вінаваціць ва ўсім моцнадзейны прэпарат.
У Кіеве пад эгідаю Ісламскага культурнага цэнтру зьбіраюць дапамогу для чачэнскіх уцекачоў на мяжы Беларусі і Польшчы.
Улада К., хлопца, якога падазраюць у нападзеньні з бэнзапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Эўропа» 8 кастрычніка, пазнаў карыстальнік «Фэйсбуку» Андрэй Ткачоў. Допіс зьявіўся на ягонай старонцы ўначы на 9 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ