29 лютага а 20-й гадзіне ў прыватны дом пастара пратэстанцкай царквы поўнага Эвангельля Ісуса Хрыста ў Мазыры нечакана завіталі міліцыянты і супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму.
Сёньня з ізалятара вызвалілі прадпрымальніка з Узды Віктара Крываля.
У нядзелю, 2 сакавіка, у Расеі адбудуцца выбары прэзыдэнта краіны.
Сацыяльныя сеткі – віртуальныя мэдыяплятформы камунікацыяў – зьявіліся адносна нядаўна. Імкліва зрабіўшыся папулярнымі, яны зрабілі сваіх уладальнікаў мільянэрамі і нават мільярдэрамі.
Агляд беларускага сеціва
Госьць “Начной Свабоды” – старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.
Прадстаўнікі рэлігійных суполак і грамадзкіх арганізацый правялі круглы стол, на якім падсумавалі вынікі кампаніі за свабоду сумленьня.
У судзе Савецкага раёну Менску апраўдалі моладзевую актывістку партыі БНФ Юлію Сіўцову, але аштрафавалі Яўгена Пятліцкага.
Ваколіцы Карпілаўкі. Эфір 21 лютага 2008
Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў заяву Міністэрства юстыцыі аб адмове ад прэтэнзіяў да Беларускага Хэльсынскага камітэту і закрыў справу аб прыпыненьні дзейнасьці гэтай праваабарончай арганізацыі.
Сацыёлягі выявілі, што задаволенасьць жыцьцём павялічваецца разам з ростам заробкаў. Ці задаволеныя жыцьцём магілёўцы?
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) пазбавіў акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне незалежную газэту “Прэсбол”.
Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”. Эфір 01 сакавіка 2008 году
Жыхарам дамоў на праспэкце Касманаўтаў камунальнікі загадалі дэмантаваць спадарожнікавыя антэны. Людзі адмовіліся, цяпер ім пагражаюць судом
Мастак Алесь Пушкін адзначыў гадавіну абвяшчэньня БНР яшчэ ў 1989 годзе, наладзіўшы ў Менску адзін з першых пэрфомансаў. Сёлета ён таксама зьбіраецца наладзіць пэрформанс у мястэчку Бобр. І заклікае так зрабіць ва ўсіх астатніх гарадах і вёсках.
Перадача "Цытаты мінулага". Вось якія згадкі пра мінулае адшукаліся ў публікацыях беларускіх газэтаў ад 29 лютага розных гадоў
Cёньня 29 дзень лютага, што здараецца раз на чатыры гады, у так званыя “высакосныя гады”. Акрамя таго дадатковы дзень 29-га лютага выпадае менавіта на пятніцу раз на 28 гадоў.
У Чашніцкім райкаме БРСМ склалі тэкст "Клятвы на вернасьць прафесіі", якую далі усе маладыя спэцыялісты, дасланыя ў раён па разьмеркаваньні. Гэта павінна дапамагчы замацаваць кадры у раёне.
Абрад вянчаньня стаў у Беларусі папулярным і нават модным. Амаль кожны сайт, прысьвечаны вясельнай тэматыцы, мае асобны разьдзел прысьвячае апісаньню працэдуры вянчаньня. Ці можа царкоўны шлюб умацаваць адносіны паміж мужчынам і жанчынай і ўмацаваць сям'ю?
Пасьля 3-дзённага часовага вызваленьня для прысутнасьці на пахаваньні жонкі Аляксандар Казулін выехаў на месца адбываньня пакараньня ў Віцебск.
“Як вы лічыце, ці павінны ўлады выканаць патрабаваньне Захаду і вызваліць датэрмінова двух апошніх палітвязьняў — Аляксандра Казуліна і Андрэя Кіма?” На такое пытаньне адказалі жыхары Віцебску.
У Менску ў сядзібе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальна-мастацкага фільма “Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944—1959 гадоў”.
Ужо больш як месяц служыць у войску сябра партыі БНФ, былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржунівэрсытэту Зьміцер Жалезьнічэнка. Яго выключылі з ВНУ пасьля таго, як стала вядома пра ягоны ўдзел у апазыцыйным руху.
Індэкс нестабільных дзяржаваў прадстаўлены дзьвюма амэрыканскімі дасьледчымі ўстановамі -- Цэнтрам па глябальным разьвіцьці і Інстытутам Брукінса.
Гарадзенскія ўлады маюць некалькі сур’ёзных інвэстараў, у тым ліку ўрад Масквы, каб аддаць ім для “упарадкаваньня” стары квартал пад назвай “Новы сьвет”. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік старшыні Анатоль Кунаш.
Тыднёвік “Газета Слонімская” і інтэрнэт-партал “Ежедневник” сталі ляўрэатамі прэміі “Свабодная прэса Усходняй Эўропы” імя Герда Буцэрыуса. Яе ўручаюць штогод фонд “Цайт” (ZEIT-Stiftung) сумесна з нарвэскім фондам “Свабода слова” (Fritt Ord).
Агляд тэлефанаваньняў за 28 лютага.
Судзьдзя Савецкага суду Менску Аксана Рэлява разгледзела справу актывісткі моладзі БНФ Юлі Сіўцовай.
Актывістцы Кацярыне Салаўёвай прад’явілі абвінавачаньне паводле 193-га артыкула крымінальнага кодэксу – удзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Як варта адзначаць 90-я ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі? Чым наагул ёсьць гэты дзень? На гэтыя пытаньні сёньня адказвае беларускi літаратар, сябра Беларускага ПЭН-центру і Таварыства Вольных Літаратараў Юрась Гумянюк.
Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Аляксандр Беразюк запатрабаваў выдаліць групу мясцовых актывістаў дэмакратычных сіл з паседжаньня, у якім разглядаецца скарга Дзяніса Турчаняка, Інгі Абрамавай, Жаны Абрамавай і Сяргея Вакуленкі ў абароне сваіх грамадзянскіх правоў.
Цягам тыдня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Уладзімерам Папругам пра тое, як і што губляе беларуская сталіца.
Пра што пісалі беларускія газэты 28 лютага ў розныя гады мінулага.
У Беларусі прыблізна 163 тысячы хворых на цукровы дыябэт. Агульная колькасьць хворых хутка расьце, пяць гадоў таму іх было на 35 тысяч меней. Скасаваньне льготаў закранула і гэтых людзей: іх пазбавілі бясплатных шпрыцоў і сьпірту.
У дзень пахаваньня Ірыны Казулінай за яе маліліся ў двух віленскіх касьцёлах.
У Магілёўскім касьцёле сьвятога Станіслава адбылася сьвятая імша за супакой душы Ірыны Казулінай
Сёньня ў Чырвоным касьцёле ў Менску адбылося разьвітаньне з Ірынай Казулінай. Яе пахавалі на могілках вёскі Тарасава, што пад Менскам.
А 16 гадзіне пад Менскам адбылося пахаваньне Ірыны Казулінай, жонкі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, якая памерла ад цяжкай хваробы.
25 сакавіка споўніцца 90 гадоў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Як, на погляд беларускай інтэлігенцыі, варта адзначаць гэтае сьвята? Кампазытар, харэограф і кіраўнік фольк-тэатру “Госьціца” Ларыса Сімаковіч дзеліцца сваімі развагамі:
Польскія памежнікі не пусьцілі ў РП Юзафа Пажэцкага — намесьніка Анжалікі Борыс у не прызнаным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў.
Два недзяржаўныя беларускія выданьні — рэгіянальная штотыднёвая “Газета Слонімская” і электронная газэта “Ежедневник” — атрымаюць сёлета ўзнагароду “Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы”, вядомую таксама як прэмія Zeit.
Сёньня ў Чырвоным касьцёле ў Менску адбылося разьвітаньне з Ірынай Казулінай. Яе пахавалі на могліках вёскі Тарасава, што пад Менскам.
Штогод у сьвеце ад сухотаў памірае 3 мільёны чалавек. Лічыцца, што адна траціна насельніцтва Зямлі інфікаваная палачкай Коха.
У сьвеце назіраецца рост захворваньняў на сухоты, не падатныя на лекі. Пра гэта сьцьвярджаецца ў новай справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Сёньня ў Чырвоным касьцёле ў Менску адбылося разьвітаньне з Ірынай Казулінай.
У Горадні 26 лютага а 19 гадзіне ў Катэдральным касьцёле маліліся за нябожчыцу Ірыну Казуліну.
Раніцай па дарозе ў Менск міліцыя затрымала сьветлагорскіх прадпрымальнікаў Анатоля Зьмітровіча й Генадзя Захарчанку.
У Горках дзесяць актывістаў мясцовай кааліцыі дэмакратычных сілаў сёньня правялі акцыю пратэсту супраць адлічэньня зь сельскагаспадарчай акадэміі Ігара Пажарыцкага. Акцыя адбылася на тэрыторыі гэтай навучальнай установы.
Сёньня на могілках у Тарасаве пахавалі Ірыну Казуліну. Хроніка падзеяў.
Сябра партыі БНФ з Барысава Сяргей Салаш дазнаўся, што на ягоную кватэру, а таксама на кватэру ягоных бацькоў накладзеная часовая забарона на адасабленьне.
Загрузіць яшчэ