Грамадзкі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 3 мільёны рублёў. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, што адбылася 26 кастрычніка, падчас якой актывісты з розных гарадоў Беларусі ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года.
У Бялградзе сэрбскі нацыянал-радыкальны палітык Ваіслаў Шэшаль заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters, што не зьбіраецца вяртацца ў Гаагу.
Начальніца ідэалягічнага аддзелу Крычаўскага райвыканкаму Марына Максімава, якая судзіцца зь незалежнай газэтай «Вольны горад», адмовілася ад часткі прэтэнзіяў да выданьня.
Андрэя Мялешку зьвінавацілі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі МЗС Беларусі. Гэта ўжо трэці прысуд па тым самым артыкуле, які вынесьлі журналісту сёлета.
У горадзе Сэнт-Люіс (штат Місуры) у сераду дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак мэрыі. Група пратэстоўцаў зладзіла перад будынкам інсцэніраваны судовы працэс над афіцэрам паліцыі Дарэнам Уілсанам, які 9 жніўня застрэліў 18-гадовага чарнаскурага юнака ў прыгарадзе Сэнт-Люіса — Фэргасане.
У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
Судзьдзя Алена Пятрова спаслалася на сваю занятасьць. Паседжаньне адбудзецца 25 лістапада пасьля 11 гадзіны ў будынку Ленінскага раённага суду Горадні.
У Полацку 24 лістапада за раздачу ўлётак пра беларускіх палітвязьняў затрыманы актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Андрэй Гайдукоў. Яго абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету.
Актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» падалі скаргу ў пракуратуру на паводзіны міліцыянтаў, якія падчас канцэрту «Акіяна Эльзы» забаранілі ім праносіць украінскія сьцягі і стужкі на «Менск-Арэну».
Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Выязное паседжаньне суду адбудзецца а 14 гадзіне ў Ленінскім РАУС Горадні.
Супрацоўнікі міліцыі працягваюць пошукі ўдзельнікаў ушанаваньня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якое адбылося ў Сьвіслачы 26 кастрычніка.
Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакараньне за злоснае хуліганства ў бабруйскай калёніі, на 2 месяцы зьмясьці ў карцэр. Пра гэта паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на апошні ліст ад Андрэя Бандарэнкі.
Палітвязьню Мікалаю Дзядку, якога прызналі падазраваным ў парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў магілёўскай турме, прызначылі судова-псыхалягічную экспэртызу.
Алесю Меху ў Кобрынскім РАУС далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі па гэтай справе, якія прыйшлі са Сьвіслачы. 26 кастрычніка там адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай разгледзець пытаньне аб парушэньні правоў асуджаных пры прадстаўленьні ім працоўнага адпачынку і зрабіць захады дзеля скасаваньня адпаведнай прававой калізіі.
Актывісткі аўганскага руху за правы жанчын віталі прысуд, адзначыўшы, што ён адпавядае закону, прынятага ў 2009 годзе і які ішоў насуперак з законамі шарыяту.
Цэнтральны суд Менску асудзіў на 2 гады і 8 месяцаў менчука Л., які ў траўні каля аднаго з закрытых клюбаў Менска моцна ўдарыў наведніка Міхаіла Пішчэўскага
У Магілёве 10 кастрычніка праваабаронцы з цэнтру «Вясна» зладзілі да міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня дыскусію.
У судзе Барысаўскага раёну прайшлі суды над беларускімі і ўкраінскімі заўзятарамі, затрыманымі перад матчам нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны на «Барысаў Арэне» і па яго заканчэньні.
Колькі ў Беларусі пакарана сьмерцю за часы праўленьня Аляксандра Лукашэнкі?
У амбасадзе Ўкраіны ў Менску Свабодзе паведамілі, што затрыманых у Барысаве пасьля матчу «Беларусь—Украіна» украінскіх фанатаў нашмат меней, чым сто.
Суд гораду Баранавічы не знайшоў паклёпу ў словах намесьніка начальніка Баранавіцкага ГАУС Эдуарда Вільчкоўскага на адрас мясцовага лідэра прадпрымальніцкага руху Міколы Чарнавуса.
Расейская і беларуская крымінальныя справы супраць былога кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра аб’яднаныя ў адну, перадае ІТАР-ТАСС.