Раней у конкурсе маглі браць удзел выканаўцы ўзростам да 27 год, сёлета — ужо да 33 год. Перавага аддаецца тым, хто ня мае студыйных запісаў і сольных выступаў.
Славенскі актор Клемэн Слаконья — пра сатыру на расейскага прэзыдэнта, якая раптоўна сталася прароцкай.
Лідэр этна-гурту «Троіца» Іван Кірчук з наступнага навучальнага году больш ня будзе выкладаць у пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка.
Як паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, 23 сакавіка а 18.30 у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча будуць названыя ляўрэаты прэміі «Дэбют».
Як паведамляе сайт Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, сёлета ў журы прэміі ўвайшлі шасьцёра пісьменьнікаў, у тым ліку два польскія.
У яе ўжо больш за тры тысячы падпісчыкаў і мільён праглядаў. Выпусьціўшы першае відэа менш за год таму, Каця Казлоўская ўжо ўваходзіць у лік топ-блогераў Беларусі.
Калі не паехаць на сьвята гуканьня вясны ў вёску Тонеж Лельчыцкага раёну, якое тут называюць «Чырачкай», то можна ўсё жыцьцё памыляцца, думаючы, што ў Беларусі існуе толькі адна сьвятая птушка, наш спрадвечны татэм — белы бусел.
Дзьве культурныя падзеі, «добрая і дрэнная», займаюць думкі гэтымі днямі. Пачну з добрай.
Сівыя, але баявыя. Удзельнікі гарадзенскай «Паходні» ўспаміналі былыя дні. Клюбу споўнілася трыццаць гадоў.
Самадзейны творчы калектыў «Энтузіясты», які зьявіўся з ініцыятывы актывістаў БХД, выклаў у сеціва музычны кліп пра ініцыятыву ўладаў падвысіць пэнсійны ўзрост.
Гучаньне «Ў гушчарах» ужо мала чым нагадвае старых «Троляў», але асноўны накірунак ранейшы: беларускамоўны фольк-мэтал з дудамі.
Расейская папса служыць адным з галоўных праваднікоў «рускага сьвету» ва Ўкраіне, піша прарэктар Астроскай акадэміі, украінскі філёзаф, пісьменьнік і публіцыст Пятро Кралюк. Прапануем вашай увазе ягоны блог у скароце.
З чаго робяць юц і бэбах? Як прыгатаваць пелюхі, сьліжыкі і кныш? З чым падаюць суп з піва?
У беластоцкім Лядовым палацы ўчора прайшоў вялікі сумесны канцэрт гуртоў Brutto і Dzieciuki. Рэпартаж з канцэрту вачыма гледачоў.
Улады Ўкраіны плянуюць пазачарговую праверку харкаўскага радыё “Шансон”, паколькі доля ўкраінскай музыкі там не дацягвае да 50%. Менавіта такі мінімум нацыянальнай музыкі усталяваны для ўкраінскіх радыёстанцыяў.
12 сакавіка паўмільённы Гомель сьвяткаваў масьленіцу адразу ў чатырох раёнах.
Празаік Альгерд Бахарэвіч і паэтка Юлія Цімафеева, якія трэці месяц працуюць у Парыжы ў праграме пісьменьніцкай рэзыдэнцыі пры культурным цэнтры Рэкале (Récollets), выступілі на вечарыне «Лінгвістычныя прыгоды».
Ад панядзелка 14 сакавіка набудзе моц прэзыдэнцкі ўказ № 485, накіраваны ўпарадкаваць дзейнасьць у археалягічнай галіне і ўдасканаліць мэтады аховы гістарычных аб’ектаў і артэфактаў.
Брытанскі клявішнік і легенда прог-року Кіт Эмэрсан памёр на 72-м годзе жыцьця, паведамляецца на старонцы гурту Emerson, Lake & Palmer у фэйсбуку.
Арганізатары музычных узнагарод Experty.by абвясьцілі сьпіс з 12 намінантаў сёлетняй прэміі. Пераможцаў назавуць 16 сакавіка.
На XII міжнароднай спэцыялізаванай выставе «Сьвет дзяцінства — 2016» у менскай выставачнай залі «Белэкспа» на двух стэндах прысутнічае зусім не дзіцячая літаратура.
Аніматары студыі BreakThru Films рыхтуюць анімацыйную стужку Loving Vincent, прысьвечаную жыцьцю і творчасьці знакамітага мастака Ван Гога.
«Шыпахвост», «Паветраны» й «Скарбны» — такія кактэйлі-цмокі зьявяцца ўвесну ў менскіх барах. Іх будуць вырабляць на аснове традыцыйных настоек.
Маскоўскія беларусы ўпершыню арганізуюць у расейскай сталіцы тыдзень беларускай кухні. У рамках сьвяткаваньня масьленіцы заплянаваны шэраг кулінарных і культурніцкіх імпрэзаў.
Чарговае сацыялягічнае апытаньне прымусіла задумацца, каго сучасныя беларусы лічаць героем. Трайны ўдар: тры пытаньні для трох аналітыкаў. Абмяркоўваюць Аляксандра Дынько, Аляксей Знаткевіч і Сяргей Навумчычк.
Да 500-годзьдзя беларускай Бібліі... Сацыяльнае жытло на вуліцы Эдэмскай найбольш нагадвала ўтульны катэджык у прыватным сэктары.
Інфармацыя пра тое, што Ўкраіну на конкурсе «Эўрабачаньне-2016» будзе прадстаўляць Джамала зь песьняй «1944», выклікала бурную рэакцыю ў Расеі.
Грамадзянская ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» абвясьціла адкрыты творчы конкурс «Курапаты — народны мэмарыял» пад дэвізам «Праз Курапаты — да пакаяньня».
12 сакавіка ў Менску пройдзе прэм’ерны паказ фільма Валера Мазынскага «Кастусь Каліноўскі. Апошнія дні». У інтэрвію Свабодзе рэжысэр расказаў, дзе здымаўся фільм і чаму некаторыя акторы пасьля прачытаньня сцэнару адмаўляліся ўдзельнічаць у праекце.
Падчас сваіх вандровак па Беларусі радуюся кожнаму нячутаму раней слову, нібы брыльянту.
Першы беларускамоўны клюб стаўся пачаткам адраджэньня беларускасьці ў гады Перабудовы на Гарадзеншчыне.
Калі раней пераклад «танчыкаў» быў толькі неафіцыйны, цяпер за беларусізацыю ўзялася сама Wargaming.
Памёр Джордж Марцін — брытанскі кампазытар, аранжыроўшчык і прадусар. Ён працаваў з Элай Фіцжэралд, Джэфам Бэкам, Элтанам Джонам, але галоўнае — быў прадусарам амаль усіх альбомаў «Бітлз».
10 сакавіка (1864) – дзень гібелі нацыянальнага героя, што ніяк у Беларусі не адзначаецца. А з ордэнам Каліноўскага адбылася зусім вартая жалю гісторыя.
Давыд Гарадзенскі, Вітаўт Вялікі, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Тадэвуш Касьцюшка і італьянскія партызаны сустрэліся на плытцы гарадзенскіх фольк-панкаў.
З усіх беларускіх гарадоў толькі ў Маладэчне пазбавіліся савецкіх назваў.
Расейскія праваслаўныя актывісты заклікалі прызнаць несправядлівасьць разгрому Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы 70 гадоў таму.
Журы прэміі Цёткі — за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў — назвала поўны сьпіс удзельнікаў сёлетняй намінацыі.
На веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў мяркуецца ўхваліць Кодэкс Беларусі аб культуры. Законапраект прадугледжвае стварэньне экспэртнай камісіі, якая абавязана пацьвердзіць статус кожнага творчага работніка. Калі кандыдат ня будзе адпавядаць крытэрам ведамства, яго залічаць у дармаеды.
Аўтарскую анталёгію Лявона Баршчэўскага «І боль, і прыгажосьць» склалі творы 100 паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах — ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Вянцлавы. Перакладчык-паліглёт — госьцем перадачы.
«Краіна доўгай белай хмары» гурту «Ўліс» з аднайменнага дыску з 1990 году — надзвычайная песьня. Як па мне, найлепшая беларуская рок-песьня наогул.
«Азнаямляльна-пачатковы курс беларускай мовы для японцаў» выдадзены ў цэнтры замежных моваў Цукубскага ўнівэрсытэту (Японія).
Цукеркі зь «Вершніцай» і «Пагоняй» зьбіраюцца таксама раздаваць на 25 сакавіка.
Перад арыштам Расьціславу Лапіцкаму таксама сьніўся кашмар, «быццам гадзюка ўспаўзла на столь i выкручваецца там, а малыя гадзючаняты сыплюцца адтуль на падлогу».
Прэмія прысуджаецца раз на год за асаблівыя заслугі перакладчыкам, мастакам і дасьледчыкам, якія працавалі з эпасам «Калевала».
Чырвоны чалавек быў добры і харошы, калектывіст, атэіст, змагаўся за мір на ўсёй Зямлі. І заўзяты ананімшчык.
Верагодна, росьпіс цэлага фасаду касьцёла быў выкананы не пазьней за XVII стагодзьдзе.
4 гады таму, 3 сакавіка 2012 году, ва Ўсясьветны дзень пісьменьніка, у Беларусі ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія ўганараваньня беларускіх празаікаў і эсэістаў літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця. Сёлета прэмія мелася б уручацца ўжо пяты раз.
У пасёлку Глуша ў Бабруйскім раёне можа зьявіцца музэй пісьменьніка, публіцыста ды грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча. Рэпартаж Свабоды.
У гандлёвым цэнтры Арэна-Сіці расппачалася выстава-кірмаш дызайнэрскіх мадэляў «Беларускі стыль». Выстава сабрала на адной пляцоўцы дызайнэраў вопраткі і аксэсуараў. У межах выставы прайшло дэфіле «Беларуская вышыванка».
Загрузіць яшчэ