Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Trollwald, нашчадак Litvintroll, выдаў дэбютны альбом


Гучаньне «Ў гушчарах» ужо мала чым нагадвае старых «Троляў», але асноўны накірунак ранейшы: беларускамоўны фольк-мэтал з дудамі.

Гурт Trollwald, заснаваны Андрэем Апановічам і іншымі былымі ўдзельнікамі Litvintroll, выдаў да бясплатнага праслухоўваньня на Soundcloud дэбютны міні-альбом «У гушчарах».

Як і абяцаў Апановіч, у альбоме не аказалася старых песень Litvintroll (хоць цалкам ад іх выкананьня гурт не адмаўляецца), як і песень на народныя тэксты:

«Тэксты будуць сур’ёзныя, філязофскія, – казаў ён Свабодзе раней. – Адна зь песень будзе «Ў гушчарах«, але гэта ня той верш, там будзе пра мужыка, які пасварыўся з жонкай, у карчме «накідаўся«, прачнуўся ў лесе і ня ведае, як знайсьці дарогу дадому».

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Паслухаць Trollwald нажывую ў бліжэйшы час можна будзе 19 сакавіка ў Берасьці на супольным канцэрце са Znich, а 20 сакавіка – у Менску на Фэсьце вясновага раўнадзенства разам са Znich, Omut, Folcore і Alfar.

Litvintroll спыніў існаваньне ў 2015 годзе праз канфлікт былога дудара гурту Васіля Верабейчыкава зь іншымі ўдзельнікамі гурту. Верабейчыкаў пакінуў за сабой правы на назву гурту, але стварыў новы – таксама фольк-мэталёвы Sakramant, у дэбютным запісе якога ўзяў удзел лідэр Gods Tower Лэсьлі Найф. Цяпер гурт шукае сталага вакаліста альбо вакалістку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG