Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышэньне пэнсійнага ўзросту трапіла ў прыпеўкі


Самадзейны творчы калектыў «Энтузіясты», які зьявіўся з ініцыятывы актывістаў БХД, выклаў у сеціва музычны кліп пра ініцыятыву ўладаў падвысіць пэнсійны ўзрост.

Кліп называецца «Цячэ жыцьцё ў равок».

На мэлёдыю вядомай народнай песьні «Цячэ вада ў ярок» сьпяваецца пра тое, што беларусы гатовыя «пракаўтнуць» чарговую праблему — падвышэньне пэнсійнага ўзросту:

Цячэ жыцьцё ў ярок... Каму сказаць папрок? Каму пажаліцца? Маўчыш? Тады — капут! І ўласны твой хамут Зь цябе ня зваліцца!

Кліп «Цячэ жыцьцё ... ў равок» разьмешчаны на тым самым канале, дзе ўжо апублікаваныя ранейшыя ўзоры сатырычнай творчасьці віцебскіх актывістаў — відэаролік «Віцебская пакутніцкая», прысьвечаны змаганьню віцяблян за будоўлю паліклінікі ў мікрараёне Білева, «калыханка для дарослых» пад назовам «Пакуль сьпіць беларус — чыноўнікі руляць».

Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец кажа, што віцебскія актывісты зьбіраюцца адгукацца сатырай на ўсе надзённыя праблемы ў краіне. Бо сатыра змушае людзей ня толькі засьмяяцца, але й задумацца. А самі выканаўцы тым часам думаюць над тым, як назваць свой творчы калектыў: назва «Энтузіясты» пакуль што рабочая, і самадзейныя сьпевакі будуць удзячныя слухачам і гледачам за дасьціпныя прапановы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG