Каталікі сьвяткуюць Пальмовую нядзелю. Сёньня вернікі ідуць у касьцёлы, каб асьвяціць галінкі вербаў. Гэта першая зь велікодных службаў, якой пачынаюцца сьвяты.
29 сакавіка ў Новасыбірску прайшлі мітынг і малітва супраць пастаноўкі ў мясцовым тэатры знакамітай опэры Вагнэра «Тангэйзэр».
Магчымасьці захаваньня і аднаўленьня ўнікальнага помніка гісторыі Берасьця абмяркоўвалі падчас суботніка, які прайшоў 28 сакавіка.
У Горадні сёньня адбылася дыктоўка з нагоды Дня волі. Яна прайшла восьмы раз. У ёй удзельнічалі каля ста трыццаці чалавек. Арганізатарамі выступілі «Мова Нанова» і «Гарадзенская бібліятэка».
Спэктаклем «Наш Гамлет» харкаўскага недзяржаўнага тэатру «Тэатар 19» завяршыўся ў Магілёве міжнародны тэатральны форум «Март-кантакт».
З нагоды дзесяцігодзьдзя Беларускага свабоднага тэатру, якое прыпадае на 30 сакавіка, мы пагаварылі з заснавальнікамі і мастацкімі дырэктарамі БСТ Натальляй Калядой і Мікалаем Халезіным.
Як стала вядома ў пятніцу, Томас Транстромер памёр 26 сакавіка.
У Менску выйшаў даведнік «Композиторы Беларуси», складзены на замову і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
Аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст стаў ляўрэатам прэміі імя вядомага палітоляга Сьвятланы Навумавай у намінацыі «Аналітыка».
Музыка, кампазытар Зьміцер Вайцюшкевіч расказвае, чаму ня будзе ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях кандыдатаў на выбарах-2015, хто, на ягоную думку, мае рацыю ў канфлікце вакол «Малітвы», і чаму ён бы галасаваў за кандыдатку на прэзыдэнта.
«Гэта ня гумар, гэта канфіскаваныя кнігі зь бібліятэк», — падкрэсьліў дарадца прэзыдэнта РФ Уладзімір Талстой.
26 сакавіка адвакат кампазытара Алега Моўчана ад ягонага імя зьмяніў пазоў, які раней выставіў да лідэра і сьпявачкі гурту NAKA Насты Шпакоўскай.
На тле вострага пагаршэньня расейска-украінскіх дачыненьняў многія культурніцкія цэнтры ўкраінскіх дыяспараў шмат у якіх рэгіёнах Расеі замарозілі дзейнасьць.
25 сакавіка на Дзень Волі арганізатары ўкраінскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Docudays» прадставілі наведвальнікам «Беларускі дзень».
«Я б хацела падарыць кнігу „Насыпаць горы. Гісторыі з Палесься“ Аляксандру Лукашэнку, але там шмат рэчаў, якія яму не спадабаюцца», — польская пісьменьніца Малгажата Шэйнэрт, якая выканала мару свайго сябра Рышарда Капусьцінскага.
У Гомелі з нагоды Дня Волі грамадзкія актывісты наведалі памятныя месцы, зьвязаныя з імёнамі дзеячоў беларускага Адраджэньня — Палуты Бадуновай, Цімоха Вострыкава. У маршрут уключана таксама вёска Сьцяг Працы — апошні прыстанак героя «Нябеснай сотні» Міхаіла Жызьнеўскага.
Сёньня ў Празе актывісты беларускай дыяспары прыйшлі на Альшанскія могілкі, каб ушанаваць памяць прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
25 сакавіка сьпявачка Наста Шпакоўская, зь якой у Вярхоўным судзе судзіцца кампазытар Алег Моўчан, назвала крыніцы, якія, як яна лічыць, могуць пацьвердзіць яе пазыцыю адносна суаўтарства песьні «Малітва» з рэпэртуару «Песьняроў».
Мастак з Санкт-Пецярбургу Ігар Паначэўны распавядае, як ён стаў Алёшам Ступіным. Пасьля анэксіі Крыму ён звольніўся з банку, стаў мастаком, выплаціў іпатэку.
У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.
У сядзібе партыі БНФ у Менску адкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Дню Волі — 97-угодкам абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі. Яе арганізатарам стаў вядомы беларускі мастак, сябра творчай суполкі «Пагоня» Мікола Купава.
У Вярхоўным судзе пачаўся разгляд пазову кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі і лідэркі гурту NAKA Насты Шпакоўскай.
24 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і дабрачынны фонд «Вяртаньне» вызначылі і ўзнагародзілі ляўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі «Дэбют».
На тле крызыснага стану сучаснай беларускай сцэны ўвогуле і купалаўскай у прыватнасьці нарэшце зьявілася «Чайка» як тая доўгачаканая саламінка, за якую можна ўчапіцца, уратавацца, а мо нават і ўзьляцець.
У Магілёве апошнім часам зьявілася багата білбордаў з рэклямай беларускай мовы — пра тое, якія першыя словы меліся быць на роднай мове ды які ў яе смак. Як ставяцца да такой рэклямы магілёўцы?
«Мы толькі пачынаем нашу кар’еру ў падпольных умовах», — кажа Алена Грэміна, дырэктар незалежнага «Тэатру.doc» з Масквы.
У Горадні прадстаўлены новы, трэці нумар літаратурнага альманаху «Новы Замак».
24 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс паводле пазову кампазытара Алега Моўчана да сьпявачкі Насты Шпакоўскай.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць шэсьце 25 сакавіка. Грышка заклікае адзначыць сьвята «пад роднай Пагоняй», а Саўка ўпіраецца: «Гэта сьвята фашыстаў».
У Менску ў сядзібе БНФ прэзэнтавалі чарговую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьвёрты». У залі сабралася каля 100 чалавек. Аўтар камунікаваў з чытачамі праз інтэрнэт-сувязь.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў арт-дырэктар кнігарні Павал Касьцюкевіч.
Героі, пра якіх ідзе гаворка не ў адной кнізе, а ў цэлым цыкле раманаў, становяцца чытачу ня проста добрымі знаёмцамі, але сапраўднымі сябрамі.
Воклічамі «Слава Ўкраіне» віталі ў Магілёве спэктакль кіеўскіх актораў «Кураж». Перад паказам спэктакля яго рэжысэр-пастаноўшчык Аляксей Склярэнка адказаў на пытаньні Свабоды.
Расейскі пісьменьнік, колішні савецкі дысыдэнт Уладзімер Вайновіч распавёў, чаму канфлікт на ўсходзе Ўкраіны ён бы апісаў у жанры камэдыі, і якой будзе Беларусь без Лукашэнкі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла новая кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты». Жывы відэарэпартаж з прэзэнтацыі.
Водгук на кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты» старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Калі азірнуцца на 20-гадовую бытнасьць антыбеларускага рэжыму і прыгледзецца да яго акупацыйнай палітыкі, то заўважым, што найбольш узьненавіджаным пэрыядам беларускага змаганьня для яго кантралёраў і выканаўцаў зьяўляюцца 90-я гады
Майкі, кепкі, шалікі і швэдры зь беларускай сымболікай. Гэтыя рэчы змогуць прыдацца як пад час сьвяточнага шэсьця, гэтаксама ў сяброўскай кампаніі ў бары за куфлем піва.
На экспазыцыі сабраныя як працы, што тычацца залескага пэрыяду жыцьця Міхала Клеафаса Агінскага і ягонай сям’і, так і замалёўкі іншых знакавых мясьцінаў рэгіёну.
Пахаваны Генадзь Старыкаў будзе ў той жа дзень на Заходніх могілках Менскай вобласьці.
Нікога ня зьдзівіш тым, што большую частку працоўнага часу многія з нас праводзяць з кампутарам. Праца пойдзе яшчэ лепш, калі размаўляць з кампутарам на адной мове — беларускай.
У межах 36-га тыдня моды, якая праходзіць у Кіеве, адбылася прэзэнтацыя праекту «Вытокі», які прадставіў спэцыяльна сабраную калекцыю ўкраінскіх нацыянальных касьцюмаў ад музэя Івана Ганчара.
Пастаноўку паводле п’есы Бэртольда Брэхта паказалі 21 сакавіка ў канцэртнай залі «Магілёў». Пабачыць яе прыйшло блізу чатырохсот чалавек.
Уладзімір Арлоў піша пра новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Прэзэнтацыя 23-га сакавіка а 18-й у сядзібе БНФ.
У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары.
У менскіх пераходах метро шматлікія творы клясыка выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі, сябры Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, студэнты Акадэміі музыкі й Акадэміі мастацтваў.
У Горадні,ў галерэі «Крыга», адкрылася новая выстава Алеся Марачкіна. Падчас адкрыцьця з прывітальным словам выступіла гаспадыня галерэі Марыся Мацко, а таксама мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.
Вядомы беларускі музыка Генадзь Старыкаў пайшоў з жыцьця 20 сакавіка ва ўзросьце 65 гадоў.
У 23 краінах сьвету больш як тысяча бараў у сусьветны дзень паэзіі прадаюць філіжанку кавы за верш. У Чэхіі да акцыі «Заплаці вершам» далучыліся 12 кавярняў.
Загрузіць яшчэ