Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст ад Грышкі




Пасьля падзеяў на Плошчы і хвалі рэпрэсіяў Грышка застаецца ў турме, адкуль Саўку прыйшоў нарэшце ліст.





Ліст ад Грышкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк



Саўка:

Напісаў пісьмо Рыгор мне...
Вот жа радасьць!.. Вот жа гора!
Эта ж яўны кампрамат,
Што мне пішэт арэстант.

Грышка (радкі зь ліста):
Сонца ўстане, сонца зойдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма.
А над намі чорнай хмарай
Вісьне цесная турма.

Саўка:
Што мне дзелаць, как мне быць?
Можэт очэнь наўрадзіць
Перапіска з Грышкам, з гэтым
Дзеструкціўным эляментам.

Грышка (радкі зь ліста):
Птушкі вылецяць на зіму,
Птушкі зноў ляцяць сюды.
Мы ж марнуемся ў астрозе,
Трацім лепшыя гады.

Саўка:
Адрас вот, а вот пячаць...
Я ня буду атвячаць,
А то навядуць там спраўкі –
Што за пціца этат Саўка.

Грышка (радкі зь ліста):
Дні мінаюць, дні праходзяць
Летам зьменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем,
Нам тут радасьці няма.

Саўка:
Я, карочэ, ў пятніцу
Перадачу аднясу.
Толька ціха і сякрэтна,
А то ўляпаюсь канкрэтна.
На рабоце мне і так
Шэф сказаў, што я дурак.
І жана ўвяла байкот мне –
Не сьцірае і ня корміт.

У лісьце Грышка цалкам працытаваў верш Якуба Коласа "Ў турме".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG